Праект партала
Тое-сёе
03.10.2017 / 16:20
Шапка пасла М'янмы развесяліла інтэрнэт ФОТА14

Пасол М'янмы Ко Ко Шэйн з’явіўся ў ёй на цырымоніі ў Крамлі.

Гэты чэпчык — частка нацыянальнага ўбрання пасла.

Называецца незвычайны мужчынскі галаўны ўбор гаунг-баунг. Па-бірманску «гаунг» азначае «галава», а «баунг» — «абмотваць».

Складаецца ўбор з дзвюх частак. На плеценую з дубцоў аснову ў форме паўсферы намотваюцца палоскі тонкага белага шоўку ці бавоўны. Канец тканіны крухмаліцца і акуратна адварочваецца збоку вострым кутом уверх.

Гаунг-баунг у М’янме прынята надзяваць на вялікія ўрачыстасці: вяселлі, афіцыйныя сустрэчы ці рэлігійныя святы.

Дарэчы, ёсць у М’янме і іншая варыяцыя гэтага ўбору, больш простая — чаунбан. Яго каркас сплецены з бамбукавых палос, а наверх павязаная шаўковая хустка.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура