Праект партала
Тое-сёе
01.10.2017 / 18:58
Памёр уладальнік Vogue і New Yorker1

Сэмюэл Ньюхаус, кіраўнік кампаніі Advance Publications, які выдае часопісы New Yorker, Vogue, GQ і Vanity Fair, памёр у Нью-Ёрку ва ўзросце 89 гадоў.

Сэмюэл Ньюхаус. Фота Reuters.

Як паведамляе Bloomberg, Ньюхаус памёр ва ўласным доме. Прычына яго смерці пакуль не называецца.

Кампанія Advance Publications была заснавана бацькам Ньюхауса, і да 1979 года валодала 31-й газетай, агульны наклад якіх складаў тры мільёны. Сам Ньюхаус-малодшы ўжо ў 1960-я гады атрымаў у кіраўніцтва часопіс Vogue, які на той момант лічыўся пабочным бізнэсам кампаніі. Аднак прадпрымальнік здолеў зрабіць глянцавыя часопісы тварам Advance Publications, а ў наступныя гады дамогся набыцця GQ, Gourmet, Signature, і ў 1985 годзе купіў New Yorker.

Пры гэтым Ньюхаус лічыўся дастаткова жорсткім кіраўніком, які ўмешваўся ў рэдакцыйную палітыку. Напрыклад, галоўны рэдактар Vogue Грэйс Мірабела даведалася пра сваё звальненне з выпуску навін на тэлебачанні.

Калі Ньюхаус набыў New Yorker, то абяцаў не чапаць рэдакцыю выдання, аднак ужо праз два гады выгнаў шматгадовага галоўнага рэдактара Уільяма Шоўні, замяніўшы яго на Роберта Готліба. Па розных дадзеных ён атрымаў 600 лістоў ад абураных чытачоў і нямала скаргаў ад супрацоўнікаў часопіса, аднак сваё рашэнне мяняць не стаў.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура