Праект партала
Тое-сёе
01.10.2017 / 15:58
На зорку Дома-2 Вольгу Бузаву падчас канцэрта напаў мужчына9

Выпадак адбыўся 29 верасня ў Дубаі, куды спявачка і тэлевядоўца прыехала з канцэртам. 

Невядомы нечакана выбег на сцэну, кінуўся на Бузаву і паспрабаваў забраць мікрафон. Ахове і танцорам удалося яго нейтралізаваць. Матывы ўчынку застаюцца няяснымі.

«Мне брыдка, што такія мужчыны (калі, вядома, іх так можна назваць) ёсць. Мне страшна, што ў цяперашні час падняць руку на дзяўчыну становіцца магчымым. Мне дрэнна ад адной толькі думкі, што незнаёмы мне чалавек, па якой бы ні было прычыне, дазваляе сабе штурхаць і кідацца на мяне. Для мяне паняцце слова «мужчына» як мінімум уключае ў сябе годнасць. Накінуцца на безабаронную дзяўчыну падчас выступу — гэта не годна», — напісала спявачка ў сваім інстаграме.

Яна адзначыла, што змагла стрымаць эмоцыі падчас нападу і дала ім волю толькі пасля канцэрта, калі яе ніхто не бачыў.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура