Праект партала
Густ
02.10.2017 / 10:00
Па-першае, гэта незвычайна — новыя трэнды ў прыгажосці, якія ламаюць сістэму2

Не ўсё тое, што модна, прыдатнае для жыцця. Але прадстаўнікі сферы прыгажосці працягваюць эксперыментаваць і здзіўляць, бо, што казаць, праца ў іх такая.

Раней мы пісалі пра такія цікавыя трэнды як штучныя рабацінкі, макіяж у выглядзе інтэрнэт-мемаў ды купальнікі для твару. Прапануем разам азнаёміцца з новымі фантазіямі візажыстаў і дызайнераў. Як мінімум, гэта вучыць не баяцца самавыяўляцца.

Бровы-пер’е ўжо састарэлі. Цяпер модна рабіць іх падобнымі на хвалі, косы ды маланкі. Асобным эксперыментатарам можна паспрабаваць не проста замалёўваць іх, а выгольваць — пачатак 2000-х, калі так хадзілі ўсе самыя прасунутыя хлопцы з двара, вярнуўся.

Фота @erosmua.

Сэлфі заклікаюць рабіць не толькі на тэлефоны, але і на пазногцях. Паспрабуйце даць такую задачку вашаму майстру — заадно праверыце, наколькі ён прафесіянал сваёй справы.

Фота @designdain.

Для тых, каму падабаецца эстэтыка мёртвай прыроды, ёсць іншы варыянт: пазногці з парэшткамі паўзуноў. Матылі гэта будуць ці павукі — абірайце самі.

Фота @deadlynails.

Самыя прасунутыя ўмудраюцца змясціць на сваіх пазногцях яшчэ і спінер — безумоўна, самую папулярную цацку гэтага года.

Фота @natashaleeblogger.

Можаце забыць пра стандартныя стрэлкі на вачах, бо ў трэндзе макіяж наадварот. Ламайце сістэму!

Фота @dahliacreates.

Проста градыентным фарбаваннем валасоў цяпер нікога не здзівіш. Калі і брацца за галаву, то ствараць з яе вось такія арт-аб'екты.

Фота @sophiehannahrichardson.

І крыху пра навіны ў сферы лёгкай прамысловасці. Некаторыя мужчыны абураюцца, што ім нельга мець у гардэробе сукенкі ці спадніцы і ўвогуле выбар адзення ў іх досыць абмежаваны. Відаць, з клопатам пра такую катэгорыю і стварылі карункавыя мужчынскія шорты. Праўда, давядзецца патрымаць іх у шафе да вясны ці дачакацца, калі ўключаць ацяпленне.

Фота pressa.tv.

А гэта новая трансфармацыя звычайнай сумкі. Для тых, каму надакучыла насіць груз на плячы і нават прыелася ганяць з ім на поясе. Але наколькі зручна шукаць у такой торбе рэчы — пытанне.

Фота pressa.tv.

Мая Лінь

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура