Праект партала
Дома
29.09.2017 / 20:50
Топ-20 крутых простых рэчаў на кухню ад беларускага дызайнера ФОТЫ18

Так, нам таксама няпроста паверыць, што звычайная дошка для нарэзкі можа выглядаць настолькі стылёва.

Мы зазірнулі ў альбом #добрыярэчы Змітра Смалярова і знайшлі там шмат цікавага.

«Дошкі, лыжкі і іншыя добрыя рэчы для мяне сталі чымсьці асабістым. Кожная мае свой колер, сваю форму, таксама выкарыстоўваю розныя матэрыялы. Хочацца, каб мае вырабы прыносілі добры настрой і эстэтычнае задавальненне, — кажа Зміцер і распавядае, што яго натхняе: — Па-першае, мая каханая. Вельмі прыемна бачыць цікавасць і нейкую радасць ад маіх работ. Па-другое, ідэі, натхненне з’яўляюцца неяк самі сабой. Думаю, ад асяроддзя, прыроды, добрага настрою, жадання прынесці радасць сябрам і родным».

Зміцер тлумачыць, што #добрыярэчы — гэта спроба адпачыць ад асноўнай працы. Ён канструюе мэблю ў Расіі. Месяц-два праводзіць там, а потым прыязджае дамоў, у Беларусь.

«Складана ўвесь час практычна без сям’і, — прызнаецца майстра. — Працую да 19 гадзін, вырашыў, каб дарма не марнаваць час, пасля працы займацца дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Вось ужо амаль два гады прайшло, мару, што гэта невялікае хобі калісьці ператворыцца ў нешта большае».

Зміцер не бярэцца даваць вызначэнне, што такое беларускі стыль, але, тым не менш, увесь час спрабуе яго намацаць.

«Шукаю, спадзяюся яго знайсці, — кажа ён. — Хочацца нечага свежага, як раніца ў вёсцы, і старажытнага, як беларуская гісторыя. І каб у той жа час гэта была сучасная стылёвая рэч з усімі беларускімі маркерамі».

Дарэчы, сам Зміцер нарадзіўся на Светлагоршчыне ў вёсцы Вярхлессе. Майстра кажа, што хіба сама назва вёскі ды навакольны лес падштурхнулі яго заняцца дрэвам.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура