Праект партала
Тое-сёе
27.09.2017 / 18:26
Італьянка пабралася шлюбам сама з сабой ФОТЫ13

Жыхарка Італіі зладзіла незвычайнае вяселле. 40-гадовая трэнер па фітнэсе Лаура Месі арганізавала пышную вясельную цырымонію з тортам і сяброўкамі нявесты, але без галоўнага персанажа — жаніха, паведамляе Бі-Бі-Сі

Тут і ніжэй фота Міхаэла Марціні.

«Я цвёрда ўпэўненая, што кожны з нас павінен у першую чаргу любіць сябе, — кажа яна. — Можна зладзіць сабе казку нават без прынца».

Цырымонія, вядома, не мае юрыдычнай сілы, аднак з'яўляецца паказальным прыкладам расутчай сусветнай тэндэнцыі да самастойнага шлюбу, званага «солагаміяй». Прыхільнікі такіх цырымоній кажуць, што гаворка тут ідзе пра любоў да сабе і прыняцце, і прэтэндуюць на тое ж сацыяльнае ўхваленне, што і традыцыйныя жанатыя пары.

Лаура кажа, што ідэя ажаніцца самой з сабой прыйшла да яе два гады таму, калі распаліся яе 12-гадовыя адносіны з хлопцам.

«Я сказала сябрам і сям'і, што калі не знайду другую палоўку да 40 гадоў, то ажанюся сама з сабой. Калі аднойчы я знайду чалавека, з якім змагу планаваць будучыню, то буду шчаслівая, але маё шчасце не залежыць выключна ад яго».

«Вяселлі» такога роду — выхад не для ўсіх, сцвярджае яна. «Каб ажаніцца з сабой, патрэбная пэўная сума грошай, падтрымка навакольных, і — перш за ўсё — некаторая доля вар'яцтва».

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура