Праект партала
Дома
02.08.2017 / 19:55
Як абіраць смачныя кавуны і дыні — карысныя парады7

Калі абіраеш пачастунак, перадусім варта мець на ўвазе, што добрыя кавуны — часцей за ўсё сярэднія па памерах.

1. Добры, спелы кавун буйны, мае цэласнае покрыва, колер скарынкі яркі і кантрасны, светлая пляма на баку, якую адляжаў кавун, павінна быць максімальна жоўтай, нават аранжавай.

2. Саспелы кавун абавязкова пакрыты цвёрдай бліскучай скарынкай, калі пазногаць лёгка пратыкае кавуновую скурку — значыць, кавун няспелы.

3. Вусік і пладаножка ў спелага кавуна сухія.

4. Пры ўдары далонню спелы кавун вібруе, пры ўдары сагнутым пальцам выдае ўмерана звонкі гук, пры сцісканні ўздоўж падоўжнай восі — слабое храбусценне.

5. Мякаць добрага кавун сакавітая, без аслізнення і пры гэтым у меру чырвоная. Інтэнсіўны ярка-чырвоны колер або нават з фіялетавым адценнем можа сведчыць аб наяўнасці нітратаў.

6. Трывожная прыкмета — жоўты колер валокнаў, якія ідуць ад сярэдзіны да скарыначкі (павінны быць белыя), і гладкі, глянцавы зрэз паверхні (павінны іскрыцца крупінкі).

7. Памятайце, выразаць кавалачак кавуна на пробу або разразаць яго на часткі перад продажам строга забаронена, бо ў месцы разрэзу вельмі хутка размножваюцца шкодныя мікраарганізмы, а дакладна вызначыць наяўнасць або адсутнасць у кавуне нітратаў усё роўна можна толькі ў лабараторыі.

8. Перад тым, як разрэзаць плод, не забывайце старанна вымыць яго цёплай вадой з мылам, бо часцінкі глебы, пылу, мікраарганізмы, якія знаходзяцца на лупіне, патрапіўшы ўнутр, могуць прывесці да кішачнай інфекцыі.

9. Калі пасля разрэзу выявіцца, што набыты вамі кавун мае кіслы пах, то ні ў якім разе нельга яго есці — можна атрымаць харчовае атручванне.

10 Аналагічнымі правіламі рэкамендуецца кіравацца і пры выбары дыні. Варта, аднак, мець на ўвазе, што ў саспелых пладоў супрацьлеглы хвосціку бок павінен быць крыху мяккім, а пры пстрычцы па скарынцы гук павінен быць глухім.

11. Добрая дыня павінна смачна пахнуць. Калі водару няма, яе лепш не купляць.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура