Праект партала
Стасункі
21.06.2017 / 18:12
У Інстаграме новы трэнд: сэлфі пасля разводу17

Звычайна прынята дзяліцца ў сацсетках толькі шчаслівымі момантамі жыцця: вяселле, новая сукенка, святкаванне дня нараджэння ў рэстаране ці нараджэнне дзіцяці. Але калі развод для чалавека — гэта таксама проста яшчэ адзін этап, чаму б не зафіксаваць гэтую падзею на памяць, зрабіўшы развітальнае сэлфі? Менавіта так і паступаюць учарашнія пары па ўсім свеце, пазначаючы фотаздымкі хэштэгам #divorceselfie.

Пачалося ўсё з Крыса і Шэнан з Канады, а потым гэтую «моду» падхапілі і іншыя.

У гісторыях пад фота людзі ўзгадваюць вясёлыя моманты са сваіх lovestory, нехта адзначае, што скасаванне шлюбу стала для іх аблягчэннем, а нехта дзякуе партнёру за ўсё добрае. Карацей, розныя людзі — розны лёс. Прачытаць усе можна па хэштэгу #divorceselfie. На постсавецкай прасторы да яго дадаліся #развод, #развяліся і іншыя.

Друзья, у меня важная новость. С этого дня я и Маша не муж и жена. Это решение не одного дня. С вами поделиться этим я обязан хотя бы потому, что делился с вами подробностями наших зарождавшихся отношений, свадьбы, семейной жизни и т.д. Думаю, что так будет честно. Почему так случилось? У меня не получилось. Вот и всё. Любые мои слова будут оправданием и самоутверждением за счёт моей бывшей уже жены. А я этого не хочу. Я уважаю Машу, считаю ее потрясающе красивой девушкой и перспективным дизайнером. Мне было с ней очень хорошо, воспоминания остались самые теплые. Расстались мы тепло, поздравили друг друга и запилили это селфи. Время покажет, будем ли мы хорошими знакомыми или друзьями. Но пока мы движемся дальше раздельно. Неважно, что кто-то посчитает этот пост избыточным и показушным. Ну не объявление же мне подавать в газету об этом. А друзья и знакомые должны знать чтобы не теряться в догадках. Спасибо всем, кто помогал нам на разных этапах наших отношений, особенно теперь. Близкие, друзья, коллеги - спасибо. И, Мария, благодарю тебя за всё, что было. Ты супер (хотя ты и так знаешь).

Публикация от Denis Vasilkov (@vasilkov)

Паводле статыстыкі Белстата за 2016 год, на 10 вяселляў у Беларусі прыходзіцца пяць разводаў. Найбольшая доля фіксавалася на Віцебшчыне і Гомельшчыне, а найменшая — на Гродзеншчыне і Брэстчыне.

А падпісацца на інстаграм Нашай Нівы можна тут.

Чытайце таксама: На 10 вяселляў — 7 разводаў. Топ месцаў Беларусі, дзе шлюбы развальваюцца часцей за ўсё

КК

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура