Праект партала
Ток Тры закладніцы. Чаму сядзяць журналісткі Андрэева, Чульцова, Барысевіч — ФІЛЬМ
20.02.2021 / 16:24

Калегі, сябры і родныя трох журналістак у фільме «Нашай Нівы» заяўляюць пра абсурднасць і цынічнасць высунутых супраць іх абвінавачванняў.

Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову схапілі пасля стрыму на Белсаце з плошчы Перамен і абвінавацілі ў кіраванні пратэстоўцамі і спыненні руху транспарту.

Кацярына Барысевіч стала фігуранткай крымінальнай справы за тэкст на Tut.by, у якім доктар Сарокін пацвердзіў ёй, што ў крыві Рамана Бандарэнкі алкаголю не было. У той жа час расследаваннем смерці Рамана займаецца BYPOL, афіцыйныя структуры справу так і не завялі.

Журналістак трымаюць за кратамі ўжо больш за два з паловай месяцы. За гэты час дачка Каці Барысевіч стала паўналетняй. Муж Каці Андрэевай сам пабываў у няволі, выйшаў і з’ехаў з кватэры, дзе яны былі шчаслівыя. Мама Дашы Чульцовай нарэшце прыняла выбар дачкі і пачала яе падтрымліваць.

Цяпер родныя дзяўчат у чаканні судоў. Працэс па справе Андрэевай і Чульцовай пачнецца ў аўторак, 9 лютага, а 10-й гадзіне. Справу ў судзе Фрунзенскага раёна будзе разглядаць суддзя Наталля Бугук.

На 19 лютага запланаваны суд над Барысевіч і доктарам Сарокіным. Працэс будзе праходзіць у Доме правасуддзя.

Пакуль жа — глядзіце гісторыі журналістак у спецвыпуску «Ток».

00:00​ — што ў выпуску

00:53​ — СПРАВА БАРЫСЕВІЧ, TUT.BY

01:21​ — Марына Золатава — пра выбар

02:07​ — пра што пісала Каця Барысевіч

03:51​ — пра выстаўленае абвінавачванне

05:00​ — чаму не мае значэння, ці быў алкаголь у крыві Бандарэнкі

09:30​ — чаму тэкст Барысевіч не мог справакаваць пратэсты

13:22​ — дачка Каці — пра першыя тыдні без мамы і слёзы

14:50​ — як Даша адзначыла паўналецце, пакуль мама за кратамі

15:57​ — пра першае спатканне з мамай

17:17​ — пра што просіць у лістах

19:52​ — што Даша марыць зрабіць, калі мама выйдзе на волю

20:58​ — СПРАВА ЧУЛЬЦОВАЙ, БЕЛСАТ

21:28​ — мама Дашы Чульцовай гаворыць пра дачку

23:25​ — за што адказвала Даша на Белсаце

24:43​ — аб працы на пратэстах

25:56​ — што мама Дашы думае пра абвінавачванне і чаго чакае ад суду

29:11​ — пра што Даша просіць маму ў лістах

32:59​ — СПРАВА АНДРЭЕВАЙ, БЕЛСАТ

33:35​ — муж Каці пра тое, як закахаўся ў яе

36:50​ — якая Каця ў працы

38:23​ — як ставілася да затрыманняў

42:04​ — што для яе значыла праца на пратэстах

42:41​ — дзядуля Каці — пра гены

44:05​ — чаму забралі менавіта Кацю

47:00​ — праваабаронца — пра рэпрэсіі супраць журналістаў

48:04​ — чаму Каця навучылася за кратамі

«Ток» з Дашкевічам: Як ломяць на Акрэсціна і ў турмах

«Наша Ніва» зняла фільм пра забітага Аляксандра Тарайкоўскага

Nina.nn.by