Праект партала
Ток «Ток» з Віктарам Бабарыкам. Ён ідзе ў прэзідэнты ВІДЭА14
12.05.2020 / 13:44

Віктар Бабарыка амаль 20 год узначальваў Белгазпрамбанк, які ў апошнім дзесяцігоддзі здабыў славу адной з найбольш шчодрых кампаній, што ахвяруюць грошы на беларускую культуру.

Чытайце таксама: Віктар Бабарыка ідзе ў прэзідэнты

Віктар Бабарыка — яркая асоба ў беларускім бізнэсе. Ён не баіцца крытыкаваць негатыўныя з’явы ў Беларусі і свеце, назірае, аналізуе і дзеліцца сваімі думкамі ў фэйсбуку.

У нашай гутарцы Віктар распавядае, ці ёсць за што беларусам плаціць $500, разважае, чаму мы не ўмеем прадаваць, гаворыць пра блат у бізнэсе, тлумачыць, навошта Белгазпрамбанк укладае грошы ў развіццё Беларусі, дзеліцца сваім разуменнем менталітэту беларусаў і расіян, адносінаў з Расіяй. Кажа пра жонку, дачку, якая з’ехала ў Аўстралію. Расказвае, як бачыць сваю ролю ў сацсетках. Тлумачыць, за каго і чаму галасаваў у 1994-м.

0:38 — Ці мае Віктар Бабарыка мільён даляраў

1:14 — Пра панты

3:45 — Пра ўласныя гадзіннікі

5:49 — Ці ёсць за што беларусам плаціць $500

13:08 — Чаму беларусы не ўмеюць прадаваць

19:04 — Пра дэвальвацыі 2008 і 2011 гадоў

20:58 — Пра блат

28:19 — Што даставалася Віктару Бабарыку па блаце

29:39 — Пра дзяцей

33:11 — Пра фонд «Шанс» і жонку

42:35 — Чаму «Белгазпрамбанк» дае грошы на развіццё беларускай культуры

45:00 — Ці прапаноўвалі пераехаць у Расію

47:32 — Чым адрозніваецца менталітэт беларусаў і расіян

53:46 — Пра крытыку ўлады ў сацсетках

1:01:06 — Ці ходзіць на выбары

1:03:28 — Пра палітычныя амбіцыі

1:04:26 — Чаму апошнія два гады не займаецца дайвінгам

1:05:29 — Пра перформанс Аляксея Кузьміча, які прыйшоў на сваю выставу з шыльдай Мінкульта на інтымным месцы

1:08:22 — Чаму не пойдзе працаваць у Нацбанк

1:16:28 — Post Scriptum: пра любімую карціну

Праекты Белгазпрамбанка, зробленыя ў часе кіравання Віктарам Бабарыкам:

Вялікі дабрачынны фонд «Шанс», што дапамагае цяжкахворым дзецям, якія маюць шанец паправіцца.

Маштабныя «Восеньскія салоны», што збіраюць найлепшыя работы маладых беларускіх мастакоў.

Галерэя «Арт-Беларусь», што яднае творы Суціна, Шагала, Бакста і многіх іншых слынных землякоў, вядомых ва ўсім свеце.

Культурніцкая прастора ОК16, што стала пляцоўкай для самых дзёрзкіх, незвычайных, прагрэсіўных і небанальных творчых эксперыментаў.

Дзякуем Галерэі «Арт-Беларусь» і Аляксандру Зіменку, а таксама Сяргею Скляраву за дапамогу ў арганізацыі здымак.

«Ток» з Тадэвушам Кандрусевічам

«Ток» з Ірынай Халіп

Nina.nn.by

Каментары
Белачупакабра / Адказаць 26.12.2019 / 20:15

Якія вы малайцы. Даўно падпісаўся і чакаю новых відэа. Так не хапае беларускага кантэнту на ютубе

11
Туш / Адказаць 26.12.2019 / 21:56

Усё добра, але вядучай трэба стрымліваць гамерычны хохат. Усміхацца - так, рагатаць у голас - не.

12
Анатоль Ліцьвін / Адказаць 26.12.2019 / 22:13

Пра 500 даляраў вельмі добра сказаў.......

5
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні