Праект партала
Ток «Ток» пачынае новы сезон — эмацыйная гутарка з Ірынай Халіп ВІДЭА28
27.10.2019 / 11:44

«Наша Ніна» пачынае другі сезон відэапраекта — «Ток/Talk». Яго вядучай будзе Настасся Роўда.

Госць першага выпуску — Ірына Халіп. Яна атрымала вядомасць яшчэ ў 1990-я як журналістка «Беларускай дзелавой газеты», аднак з цягам часу пра Халіп сталі казаць яшчэ і як пра палітыка, зацятага апанента Аляксандра Лукашэнкі.

У 2010 годзе яе муж, дыпламат Андрэй Саннікаў, пайшоў у прэзідэнты, аднак пасля разгону Плошчы і ён, і Халіп сталі палітвязнямі.

Лукашэнка неаднаразова згадваў яе імя ў сваіх прамовах, можа, нават часцей, чым Саннікава.

Сёлета Халіп паспрабавала стаць кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але марна — акруговая камісія звярнула яе подпісы.

У гутарцы з намі Ірына Халіп расказвае пра тое, як ударыла следчага па твары і колькі ёй гэта каштавала. Узгадвае, як трымала галадоўку ў СІЗА КДБ і чаму яе скончыла. Прызнаецца, што звярталася да крымінальных аўтарытэтаў, каб дазнацца, ці жывы Андрэй Саннікаў.

0:33 — Чаму называе людзей гандонамі і мудакамі

1:48 — Як рашылася даць па твары следчаму пракуратуры

6:43 — Ці ў 2010-м годзе верыла, што Саннікаў стане прэзідэнтам

8:55 — Чаму правалілася Плошча

11:24 — Які момант быў самым страшным

13:19 — Пра СІЗА КДБ, галадоўку і сукамерніц

21:17 — Ці схілялі да супрацы з КДБ

22:51 — Ці праўда, што старшыня КДБ пагражаў Ірыне смерцю

28:13 — Як распавяла сыну Даніку, што яго бацька ў турме

30:54 — Што адбывалася з Андрэем Саннікавым у турме

37:04 — Чаму звярнулася да крымінальных аўтарытэтаў

39:06 — Пра Лукашэнку ў 1990-я

41:30 — Як Лукашэнку ўдалося ўсіх перайграць

43:44 — Чаму супраць Лукашэнкі ўпэўнена глядзяцца толькі жанчыны: Калінкіна, Коктыш, Халіп

45:25 — Як доўга Лукашэнка будзе заставацца пры ўладзе

46:35 — Хто большае зло: Лукашэнка ці Расія

46:51 — Ці хоча быць прэзідэнтам

47:36 — Пра тое, як «бегала» за Саннікавым

49:29 — Пра жыццё з мужам на адлегласці

50:21 — Пра падрыхтоўку замаху на Саннікава

52:46 — Чаму Андрэй Саннікаў не вяртаецца ў Беларусь

54:38 — Каго баіцца Лукашэнка

Nina.nn.by

Каментары
Дымой / Адказаць 23.10.2019 / 19:29

Чакаў гэтага больш чым новы сезон “Гульні прэстолпў”

35
Alehna / Адказаць 23.10.2019 / 19:48

Пятая калона рвецца да ўлады!)))). Але марна, бо беларусы не дурны народ і ў розных авантурыстак і авантурыстаў няма аніякіх шанцаў. Толькі ваду таўкуць у ступе. Як кажуць, "давай досвіданія"!

76
не для комментария,а для редакции. / Адказаць 23.10.2019 / 20:12

Не буду ни смотреть,ни слушать. Чтобы кого-то слушать,надо его УВАЖАТЬ.

39
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні