Праект партала
Гісторыі «Арышт, дэпартацыя і нават смерць — я была гатовая да ўсяго». Беларуска распавяла пра свой спуск у катакомбы Парыжа4
25.09.2019 / 14:52

Чалавечыя косці, меткі нацыстаў і здымкі порна. Аўтарка дакументальнага праекта «Нікому не кажы» Аня Пшонка пабывала ў закрытых катакомбах Парыжа і распавяла, чаму тысячы людзей па ўсім свеце рызыкуюць жыццём, каб патрапіць туды. 

Парыж: Горад мёртвых» і доўгія пошукі гіда

Пару гадоў таму я паглядзела галівудскі хорар «Парыж: Горад мёртвых». Тады ён мяне ўразіў, бо да гэтага я ніколі не чула пра падземныя могілкі ў Францыі. Ведала б я, што праз пэўны час не проста пабываю там, але і пазнаёмлюся з хлопцамі, якія раскажуць пра ляпы у фільме і пра тых, з каго былі ўзятыя вобразы галоўных герояў.

Калі я пачала працаваць над сваім дакументальным праектам аб самых незвычайных захапленнях у свеце, то адразу ўзгадала пра катакомбы Парыжа і пра людзей, якія жывуць гэтымі падземнымі лабірынтамі. 

У Парыжы ёсць афіцыйны Музей катакомбаў. Але гэта толькі малая частка ўсіх тунэляў. Іх агульная працягласць — каля 300 кіламетраў. Прыкладна столькі ж — даўжыня ўсіх ліній маскоўскага метро. Як вы разумееце, менавіта ў забароненых для наведвання лабірынтах і адбываецца самае цікавае. Трапіць туды можна праз каналізацыйныя люкі або спецыяльныя хады.

Дзясяткі форумаў і электронных лістоў — падрыхтоўка да спуску ішла сур'ёзная. Я як там ні было б вырашыла пабываць у закрытых катакомбах Парыжа. Знайсці гіда аказалася не проста, самастойны спуск я нават не разглядала. Большасць патэнцыйных правадыроў альбо ігнаравалі лісты, альбо адмаўляліся ад маёй прапановы, альбо заломлівалі немалыя цэны за суправаджэнне — у некалькі тысяч еўра.

Адно парыжскае святочнае агенцтва прапанавала мне касцюміраваную экскурсію ў закрытыя катакомбы за €5000! Яшчэ раз нагадаю: спуск туды забаронены законам Францыі. 

А ці варты мой фільм такіх рызык?

Я знайшла хлапцоў, якія пагадзіліся адвесці мяне туды. Яны жывуць у Францыі і ўжо шмат гадоў займаюцца глыбокім вывучэннем падземных лабірынтаў. Яны падрабязна распавялі пра небяспекі, якія важна мець на ўвазе, адпраўляючыся ўніз. Шчыра сказаць, спачатку я нават засумнявалася, ці варты мой фільм такіх рызык.

Па-першае, у Парыжы працуе адмыслова навучаная паліцыя, якая сочыць за бяспекай у закрытых падземных тунэлях. Яна ж ловіць тых, хто разгульвае на гэтай тэрыторыі. Злоўленым можа пагражаць і штраф, і нават дэпартацыя, з-за чаго турысту, напрыклад, можа быць закрыты далейшы ўезд у ЕС на некалькі гадоў. 

Па-другое, у закрытых катакомбах часта тусуюцца наркаманы. Рабаванні і крымінал тут — зусім не рэдкасць. І, нарэшце, гэтыя тунэлі ў прынцыпе не прызначаныя для прагулак, бо ім ужо шмат стагоддзяў. Таму абвал столі і абвальванне сцен не выключаныя.

Але я адважылася. Арышт, дэпартацыя і нават смерць — я была гатовая да ўсяго. Самыя дрэнныя варыянты абдумвала загадзя, каб нішто не стала для мяне шокам.

Я нават дамовілася з сяброўкай, каб яна патэлефанавала ў паліцыю Парыжа, калі я не напішу ёй да пэўнага часу.

У падземнага свету Францыі — дзіўная гісторыя

Падрыхтаваліся мы грунтоўна. Да паездкі я прагледзела дзясяткі фільмаў і публікацый па тэме. Хоць самае цікавае даведалася ад сваіх гідаў. У падземнага свету Францыі дзіўная гісторыя!

Гэтыя тунэлі карэктней называць шахтамі, а не катакомбамі. Для пахаванняў іх сталі выкарыстоўваць толькі ў 18-м стагоддзі. Ствараліся ж яны стагоддзямі раней для здабычы вапняку, з якога пабудавана большасць будынкаў у цэнтры Парыжа. 

У часы Другой сусветнай вайны, калі Францыя была акупаваная, нацысты выкарыстоўвалі шахты для захоўвання зброі. І зараз пад зямлёй можна ўбачыць ваенныя пазнакі на сценах.

Яшчэ адзін пікантны факт: у 1978-м у закрытых падземных тунэлях Парыжа здымалі порнафільм «Вядзьмарскае порна». Арыгінальнае назва — Malefices Porno, калі вырашыце праверыць.

Самае небяспечнае, што я калі-небудзь рабіла ў жыцці

Мы пабывалі ў закрытых тунэлях двойчы. У другі раз спускаліся праз гарадскі люк на 15 метраў пад зямлю без усякай страхоўкі. Поручні былі мокрымі, рукі слізгалі. Калі б я ўпала, дакладна зламала б сабе што-небудзь. 

Пацешна, што, калі мы адкрывалі люк, міма праходзілі гараджане і не асабліва звярталі на нас увагі. Мабыць, ужо прывыклі да мясцовых дыгераў.

Пад зямлёй — суцэльная цемра. Калі батарэйкі для ліхтароў перагараць, выбрацца шанцаў мала. Мы ішлі ў высокіх гумовых ботах, паколькі большасць шахт затопленая грунтавымі водамі.

Па дарозе сустракаліся і найпрыгажэйшыя гравіроўкі, і выродлівыя графіці на сценах. Дарэчы, гэта адна з прычын, чаму тыя, хто па-сапраўднаму захапляецца мясцовымі шахтамі, не любяць СМІ і блогераў. Чым больш людзей даведаюцца пра такія месцы, тым больш смецця і разбурэнняў.

Чалавечыя косткі мы бачылі толькі ў некаторых месцах. Уражанні — дзіўныя. Калі глядзіш на іх, да канца не верыш, што гэта косткі такіх жа людзей, як і ты. Іх крадзеж, дарэчы, лічыцца яшчэ большым злачынствам, чым само спусканне ў закрытыя тунэлі.

Наша падземнае падарожжа доўжылася ўсю ноч. Але час пад зямлёй ідзе значна хутчэй: здавалася, мы блукалі ўсяго пару гадзін.

Людзі ў масках

Нашы правадыры ў падземны свет адмовіліся даваць інтэрв'ю на камеру, таму мне прыйшлося знайсці іншых герояў, захопленых катакомбамі. Сустрэча з імі была падобная на трылер.

Мы загадзя дамовіліся па электроннай пошце на 15-хвіліннае інтэрв'ю. Каштавала яно €150. Грошы мне трэба было перавесці на працягу 24 гадзін пасля размовы з гэтымі людзьмі, інакш дамоўленасць была б анулявана. Дату і час мы агаварылі. Дзе — яны павінны былі сказаць за 6 гадзін да сустрэчы.

Месцам аказаўся дом за 5 хвілінаў ад нашай кватэры — прыватная тэрыторыя. Вось яны — 2 чалавекі ў масках, гатовыя адказаць на мае пытанні. І адразу незразумела: хочуць яны пагаварыць або, можа, абрабаваць? А можа, і яшчэ што горшае?

Чаму людзям гэта падабаецца

Катакомбы Парыжа — гэта цэлы свет. Каб яго зразумець, трэба хаця б ненадоўга стаць яго часткай. Я гаварыла з людзьмі, якія апускаюцца ў гэтыя тунэлі кожны дзень. Яны перасоўваюцца па горадзе праз падземныя лабірынты і ведаюць усе хады як свае пяць пальцаў.

Навошта яны гэта робяць? Любоў да самоты, цяга да містыкі, захопленасць гісторыяй, спелесталогіяй? Асабіста мяне больш за ўсё ў гэтай культуры дзівіць іх самаахвярная адданасць захапленню.

Яшчэ больш дзіўных фактаў пра падземны свет Парыжа вы ўбачыце ў маім фільме. Ну а калі самі вырашыце паспрабаваць пагрузіцца, памятайце: найменшая памылка можа каштаваць вам здароўя і нават жыцця.

Ганна Пшонка

Каментары
Матёрый / Адказаць 25.09.2019 / 16:53

В Беларуси адриналина не хватало?! Пусть сходит на "несанкционированный" митинг. Ей провебут экскурсию в СИЗО. Заплатит штраф. За одно пополнит казну. Польза для родины будит. Эти деньги (штрафы, налоги) пойдут на ремонт дорог, оборудовпние, транспорт для больниц. Видите сколько плюсов для родины.

9
счётчик Гейгера / Адказаць 25.09.2019 / 17:04

Варьяты.... Только если брать во винммание , увидеть Париж и... умереть...

9
Усяслаў / Адказаць 26.09.2019 / 01:46

На маю думку, яна драматызуе, каб прыцянуць увагу да фільма. Нічога там асабліва небяспечнага няма

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні