Праект партала
Гісторыі «Беларускі патрабавальныя. Мадэлі адзення, папулярныя сёлета ў нашых жанчын, расіянкі ацэняць толькі праз год»1
31.07.2019 / 10:57

Гаспадыня кампаніі AVILA Ірына Цвірко сустракае на прадпрыемстве. Тут яшчэ цёплыя швейныя машынкі, яшчэ раскладзеныя лякала, пінжакі з будучай восеньскай калекцыі вісяць на манекенах, а людзей няма.

«У нас сёння першы дзень адпачынку. Пачатак лета аказаўся вельмі напружаным. Мы працавалі ў некалькі змен, нават не хапала сваіх сіл, каб справіцца з аб’ёмамі, прыбягалі да аўтсорсінгу. Адзенне разыходзілася па інтэрнэт-крамах вельмі хутка, ад нас патрабавалі: яшчэ, яшчэ. Цяпер кароткі перадых і будзем рыхтавацца да восені. Там новая калекцыя, новыя мадэлі, новыя рынкі продажу», — уводзіць Ірына Цвірко.

Яна тут гаспадыня ўжо дзявяты год. Да гэтага кампаніяй кіраваў бацька Ірыны. Так што AVILA — бізнэс сямейны.

«Я па адукацыі — эканаміст, але з дзяцінства так ці інакш звязаная з адзеннем. Быў перад вачыма і прыклад таты, і ўласнае ўсведамленне, што хачу гэтым займацца. Калі мне было 22 гады, я адкрыла сваю першую краму адзення. Пасля яшчэ адну, і яшчэ. Ну а калі тата перадаў у мае рукі AVILA, адчула сябе сапраўднай бізнэс-лэдзі», — усміхаецца Ірына.

Aвіла — гэта горад у Іспаніі. Чаму так назвалі кампанію, Ірына не ведае, яе бацька набываў ужо існуючую фірму.

«Гэта было акцыянернае таварыства, але адзенне яны выпускалі пад брэндам «Фламінга». Калі кіраўніцтва перайшло да майго таты, мы доўга думалі, чаму не ідуць продажы. Аказалася, што «Фламінга» так кепска зарэкамендавалі сябе на рынку, што пакупнік інтуітыўна ігнараваў усё тое, што прадавалася пад гэтым брэндам. Тады мы адмовіліся ад старой назвы і пакінулі AVILA. І ўжо амаль 20 гадоў гэтая назва нас не падводзіць», — расказвае гаспадыня.

Сёння AVILA пазіцыянуе сябе як брэнд для паспяховых, сучасных жанчын, якія цэняць практычнасць і якасць. Для тых, хто ўпэўнены ў сваім стылі і ведае, чаго хоча. AVILA — зручнае адзенне на кожны дзень, а таксама шыкоўныя вечаровыя ўборы.

«Сёння на беларускім рынку канкурэнцыя каласальная. Каб быць паспяховымі, недастаткова выпускаць дзесяць базавых мадэляў на год і радавацца. У нас кожны тыдзень выходзіць новая мадэль. Мы спачатку адшываем абмежаваную колькасць, адзінак 20, калі мадэль становіцца папулярнай, запускаем у вытворчасць. Мы арыентуемся на мадэлі вялікіх памераў, шыем адзенне ад 42 да 66 памеру. Самыя вялікія продажы ў нас маюць рэчы 52—62 памераў. Гэта наша ніша. І наша мэта — яе ўтрымаць», — кажа Ірына Цвірко.

Як? AVILA арыентуецца на правераныя спосабы: прымальныя цэны, багаты выбар мадэляў і колераў, якасныя тканіны.

«Беларускія жанчыны насамрэч патрабавальныя. Мы прадаёмся ў Расіі, і я заўважаю, што мадэлі, папулярныя сёлета ў беларускіх жанчын, расіянкі ацэняць толькі ў наступным сезоне. Беларускам важная якасць, але па прымальнай цане.

Таму імкнёмся дагадзіць. Мы шыем свае вырабы толькі з добрых тканін, і яны, на вялікі жаль, не беларускія. Мы купляем матэрыял у Карэі, Польшчы, Турцыі, Кітаі. Уявіце сабе, што ў іх лепшая якасць, больш цікавыя фактура, колеры, дызайн, а цэны меншыя», — тлумачыць дырэктарка.

Ірына Цвірко разумее, што будучыня за інтэрнэт-крамамі. Лічбы продажаў гавораць самі за сябе.

«Ужо сёння аб’ёмы продажаў паміж інтэрнэт-крамамі і звычайнымі падзяліліся прыкладна 70 на 30 адсоткаў. Калі нам агучылі гэтыя лічбы, мы самі здзівіліся. Нягледзячы на тое, што шопінг для жанчын — гэта своеасаблівая тэрапія, усё больш абіраюць пакупкі праз інтэрнэт. Усе цэняць свой час. Таму мы будзем імкнуцца выйсці на інтэрнэт-крамы за межамі Беларусі, каб не толькі ў беларусак была магчымасць замовіць рэч, якая спадабалася, праз інтэрнэт і мець магчымасць прымераць яе перад пакупкай», — расказвае Ірына.

Ірына Цвірко ўпэўненая, што іх прадукцыя добра прадаецца праз анлайн-крамы, паколькі рэчы пашытыя пад стандартныя памеры.

«Калі ў нас на штанах указаны памер 52, то я магу гарантаваць, што яны ідэальна сядуць на жанчыну, якая носіць 52 памер. Мы вельмі пільна за гэтым сочым, нашы тэхнолагі правяраюць тканіну, ацэньваюць, наколькі яна можа «сесці» падчас носкі. Канструктары ўлічваюць асаблівасці тканіны, калі ствараюць лякала, усе ўказанні падрабязна распісваюць для швачак. Мы самі прыдумляем мадэлі для нашага адзення, але арыентуемся на тэндэнцыі сусветнага рынку. Падглядаем, што прапануюць у сезоне вядучыя куцюр’е», — дзеліцца Ірына.

Як падтрымліваць цікаўнасць пакупніка да брэнда? Трэба ўвесь час здзіўляць, без гэтага ніяк.

«Калі пакупнік страціць цікаўнасць да твайго брэнду, то ўсё, вярнуць яго будзе вельмі цяжка. Таму ўвесь час даводзіцца трымаць руку на пульсе. Сачыць за навінкамі, прыдумляць нешта самой, звяртаць увагу на тое, што носяць жанчыны. Затым прыносіць ідэі на мастацкія рады, абмяркоўваць. Я абажаю сваю працу. Хаця ўсё ж павінна прызнацца, што я не дызайнер, не мадэльер, а прадпрымальнік», — кажа ўласніца AVILA.

Сваю справу бізнэсоўка Ірына Цвірко развівае з Банкам Дабрабыт. Цяпер банк запусціў спецыяльную праграму падтрымкі жаночага бізнэсу і крэдытуе мікраарганізацыі, малы і сярэдні бізнэс на выгадных умовах. Крэдыт можна ўзяць на 11 год пад 5,5% гадавых.

Выходзіць, што пры атрыманні крэдыту на суму $100 000 на 11 год штомесячны плацёж з улікам працэнта складзе $1216.

Клікніце, калі вам цікава больш даведацца пра гэтую праграму.

Дарэчы, Ірына адзначае, што працоўныя пытанні, якія ў іх ўзнікаюць у розных працэсах, прадстаўнікі банка вырашаюць вельмі аператыўна.

«Супрацоўніцтва з Банкам Дабрабыт — гэта добрая звычка нашай фірмы, што захоўваецца гадамі. Мы ж, у сваю чаргу, хочам быць добрай звычкай для беларускіх жанчын», — падсумоўвае Ірына.

Чытайце гісторыі беларускіх бізнэсовак: 

Стваральніца брэнда жаночай бялізны — супрацоўнікам: Калі ў вас дрэнны настрой, не прыходзьце на працу

Распавядаем, як працуе ў Беларусі касметалагічны бізнэс, дзе попыт нашмат перавышае прапанову

Наталля Тур, фота Волі Афіцэравай

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні