Праект партала
Гісторыі Распавядаем, як працуе ў Беларусі касметалагічны бізнэс, дзе попыт нашмат перавышае прапанову3
01.07.2019 / 07:54

Вольга Янушэўская стаяла, як прынята казаць, ля самых вытокаў беларускай касметалогіі. 20 гадоў таму яна прыйшла ў гэтую сферу — стажоркай у першую беларускую прыватную клініку — і ні разу не пашкадавала пра свой выбар.

Сёння Вольга — гаспадыня касметалагічнага кабінету, і планы на бліжэйшую будучыню ў яе вялікія. Неўзабаве павінна адкрыцца касметалагічная клініка «МедЭстэт» у самым цэнтры сталіцы.

Вольга Янушэўская сцвярджае, што працаваць з кожным годам становіцца ўсё больш цікава. І не толькі таму, што ўдасканальваюцца і касметалогія, і тэхніка, а ў першую чаргу — што беларускія жанчыны ўсё часцей усведамляюць унутранае жаданне быць прыгожымі і працягнуць росквіт і маладосць. Вольга Янушэўская дакладна ведае, як гэтаму паспрыяць.

Самыя запатрабаваныя сёння працэдуры сярод касметолагаў — ін’екцыі ботаксу, лазерныя працэдуры і пілінг.

«Але праз тое, што яны вельмі запатрабаваныя, мы, дактары-касметолагі, якія займаемся ліцэнзаванай дзейнасцю, сутыкнуліся з праблемай: усё часцей даводзіцца выпраўляць памылкі непрафесіяналаў», — расказвае Вольга.

«Цяпер адбываецца падмена паняццяў, — падхоплівае размову загадчыца касметалагічнага кабінета Надзея Ждановіч. — Касметолагам можа сябе называць любы, хто скончыў звычайныя курсы касметолагаў. Адкрыць кабінет можна ледзьве не ў кватэры, а прэпараты для ін’екцый без перашкод замаўляюцца праз інтэрнэт. Змагацца ж з наступствамі гэтай легкадумнасці даводзіцца дактарам».

«Не так даўно было судовае разбіральніцтва, калі дзве жанчыны падалі ў суд на касметолага, які зрабіў ім ін’екцыі твару і тым самым фактычна іх знявечыў. А ведаеце, што за гэта было таму «касметолагу»? Штраф! Бо калі ў цябе няма ліцэнзіі, ты працуеш не зусім легальна, то і адказнасці на табе няма ніякай. А што рабіць тым, хто трапіў у рукі гэтых майстроў? Часам пасля такіх умяшанняў нават пластычны хірург не ў сілах дапамагчы», — расказвае Вольга Янушэўская.

Касметолаг кажа, што не раз даводзілася ў прамым сэнсе ратаваць кліентаў пасля няўдалых працэдур. А бывала, што і цяжкую хваробу касметолаг заўважала першай.

«Касметолаг — гэта яшчэ і свайго роду псіхолаг. Спачатку трэба выслухаць жанчыну, якая прыйшла на прыём, зразумець, чаму яна захацела змяніць нешта ў сабе. Бывае, нехта пакрыўдзіў, назваў непрыгожай, і яна гатовая даказваць зваротнае. Ці, напрыклад, развіталася з мужчынам і назаўтра ідзе да касметолага, каб у адзін момант стаць прыгожай, каб ён пашкадаваў. Мы тлумачым, што калі ў гарачцы напампаваць сабе вусны, то ў жыцці ад гэтага не зменіцца нічога, — даводзіць Вольга. — Бываюць выпадкі, калі я звяртаю ўвагу на радзімку, форма ці колер якой мне не падабаюцца. Кажу: «Не, давайце вы перш наведаеце анколага, а пасля прыйдзеце да мяне». І потым тэлефаную, сачу, каб кліенткі дайшлі да патрэбнага спецыяліста. Здаралася, дзякуючы нашай пільнасці жанчыны своечасова траплялі да доктара».

«Гэта адна з прыкмет прафесіяналізму — не ставіць свае выгоды вышэй за здароўе кліента, — дадае Надзея Ждановіч. — Але прафесіяналізм Вольгі Мікалаеўны яшчэ і ў тым, што працэдуры, якія яна праводзіць з целам пацыентак, папросту незаўважныя. Кажу гэта як кліентка Вольгі з 16-гадовым стажам, а толькі пасля — кіруючая яе кабінетам».

«І сапраўды, найлепшы камплімент для мяне — гэта калі незаўважна, што жанчына зрабіла нейкую працэдуру, — кажа Вольга Янушэўская. — Бывае, жанчына ўпотайкі ад мужа робіць ін’екцыю. Пытаюся ў кліенткі, як ён адрэагаваў, а яна адказвае: «Нічога не заўважыў, толькі сказаў, што я неяк пасвяжэла, пахарашэла».

У модзе не напампаваныя вусны, а ўпэўненасць у сабе

Што датычна разваг пра моду на натуральнасць, Вольга пацвярджае: перапампаваныя скулы і вусны ўжо не актуальныя.

«Як доктар, я ні ў якім разе не буду настойваць на нейкім сваім бачанні прыгажосці. Не буду прымушаць жанчыну нешта мяняць у сабе. Для мяне куды больш важна, каб жанчына знаходзілася ў гармоніі з сабой, — акцэнтуе Вольга. — Просты прыклад: прыходзіць да мяне жанчына. Я вокам касметолага бачу шэраг праблем, якія магу вырашыць. Але яна кажа: «Мяне турбуе маленькі прышчык за вушкам, а так у мяне ўсё цудоўна». І я буду лячыць ёй гэтую, на першы погляд, нязначную праблему».

Сёння Вольга Янушэўская, акрамя працы касметолага, вырашае і шэраг бізнэс-задач. Летам павінен адкрыцца салон, дзе будзе працаваць некалькі касметалагічных кабінетаў. Вольга разам са сваёй памочніцай Надзеяй займаюцца пытаннямі пераезду, наборам персаналу, а таксама крэдытаваннем.

«Нам неабходна абсталяваць кабінеты тэхнікай, а самыя простыя апараты каштуюць ад 35 тысяч еўра. Вядома, сваіх такіх сродкаў у нас няма. Таму мы вымушаныя былі шукаць падтрымку ў банках. Толькі Банк Дабрабыт задаволіў усе нашы патрабаванні. Па-першае, супрацоўнікі банка, якія працуюць з прадстаўнікамі малога бізнэсу, вельмі кампетэнтныя. Нам спадабаўся падыход да нас, павага да таго, якое месца мы займаем на рынку Беларусі. Вельмі нечакана было, калі нам патэлефанавалі з банку і паведамілі, што ўмовы крэдыту змяніліся. Але змяніліся яны на нашу карысць. У іншых банках нават не сталі слухаць, што мы ў залог хочам пакінуць медыцынскае абсталяванне, а з Банкам Дабрабыт такіх праблем не было. Працуем мы з гэтым банкам амаль год, але будзем працягваць і надалей», — дадала Надзея Ждановіч.

Надзея Ждановіч.

Калі развіваеце ўласны бізнэс:

Банк Дабрабыт мае спецыяльную праграму падтрымкі жаночага бізнэсу і крэдытуе мікраарганізацыі, малы і сярэдні бізнэс на выгадных умовах. Прадпрымальніцы могуць узяць крэдыт на 11 год пад 5,5% гадавых.

Пры атрыманні крэдыту на суму $100 000 на 11 год штомесячны плацёж з улікам працэнта — $1216. 

Клікніце, калі хочаце даведацца больш пра гэтую праграму.

Чытайце таксама: Стваральніца брэнда жаночай бялізны — супрацоўнікам: Калі ў вас дрэнны настрой, не прыходзьце на працу

Наталля Тур, фота Волі Афіцэравай

Каментары
ЯНКА / Адказаць 01.07.2019 / 09:19

★ «Пытаюся ў кліенткі, як ён адрэагаваў, а яна адказвае: «Нічога не заўважыў, толькі сказаў, што я неяк пасвяжэла, пахарашэла».» Чаму Хамсы й М.Раманавы яшчэ ня ў штаце й пішуць задарма?! Вады... ★

3
Аnita / Адказаць 01.07.2019 / 13:40

Реклама банка Добробыт и косметолога ,а как работает косметологическая индустрия так и не поняла.

7
Кажыма праўду / Адказаць 02.07.2019 / 00:07

Калі ласачка, падайце спасылку на інстаграм жанчынкі ў белым халаціку ❤

5
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні