Праект партала
Тое-сёе Хто такая Лабада, з якой будзе спяваць Міхалок?19
17.03.2019 / 20:42

Арганізатары Bright Fest, які пройдзе 11 мая перад Еўрапейскімі гульнямі на стадыёне «Дынама», назвалі артыстаў, якія выступяць на фестывалі. Імі сталі Ляпіс-98, J-Морс, Каста і Святлана Лабада. Хто такая Святлана Лабада, з якой будзе спяваць Сяргей Міхалок?

Loboda — 36-гадовая ўкраінская спявачка, ураджэнка Кіева.

Папулярнай яна стала ў 2004 годзе, калі на кароткі тэрмін стала салісткай папулярнага поп-гурту ВІА Гра. Затым пачала сольную кар'еру.

У 2013 годзе Loboda стала заслужанай артысткай Украіны. 

За апошнія гады выканаўца выйграла многія музычныя прэміі ў Расіі і Украіне.

З пачатку ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны Loboda не спыніла актыўную гастрольную дзейнасць у Расіі, чым выклікала негатыўную рэакцыю ў сябе на радзіме.

Акрамя таго, яна выступае на прыватных вечарынках для расійскіх алігархаў як у Расіі, так і за яе межамі.

Вядома, што яна падтрымлівала прарасійскі байцоўскі клуб Апора і аднайменную арганізацыю, якая вядомая сваім удзелам у разгоне «Еўрамайдану».

Украінскія актывісты пратэстуюць супраць выступленняў Лабады ў розных гарадах Украіны. Многія канцэрты адмянілі.

28 мая 2017 у Адэсе каля клуба «Ibiza», дзе павінна было праходзіць выступленне Святланы Лабады, сабраліся людзі з плакатамі, якія патрабавалі адмены канцэрта, а таксама забароны далейшых выступаў і пазбаўлення Лабады грамадзянства Украіны.

У сакавіку 2017 Лабада са сваёй маці і прадзюсарам Натэлай Крапівінай выступілі ў эфіры прапагандысцкага Першага канала ў шоу «Няхай гавораць», дзе распавялі пра «пагрозы ад радыкалаў», пасля чаго грамадская арганізацыя тэрытарыяльнай грамады горада Ірпень звярнулася з просьбай разгледзець дзеянні Лабады на дэпутацкай камісіі і ў СБУ. Пасля маці Святланы заявіла, што здымае з сябе дэпутацкія паўнамоцтвы.

Трапляла Loboda і ў іншыя скандалы.

Некалькі гадоў таму ахова спявачкі заблакавала аўтамабіль з журналістамі і, пагражаючы зброяй, канфіскавала ўсе запісы з відэатэхнікі і відэарэгістратара.

Паліцэйскія перахапілі «ахоўнікаў» і вярнулі рэчы, якія тыя забралі ў журналістаў. Сама спявачка і прадзюсар патлумачылі гэта тым, што журналісты канала 1+1 нібыта лезлі цераз плот на прыватную тэрыторыю да дома, дзе знаходзілася спявачка ў сяле Гарэнічы.

Пасля гэтага прадзюсар спявачкі стала пагражаць журналістам. У прыватнасці, напісала, што ведае Рамзана Кадырава, які «такіх, як яны, адстрэльвае».

У 2018 годзе ў спявачкі нарадзілася другая дачка. Па чутках, бацькам дзяўчынкі з'яўляецца вакаліст нямецкага гурту Rammstein Ціль Ліндэман. Аднак пацверджання гэтай інфармацыі няма.

Каментары
Адыкватник) / Адказаць 15.03.2019 / 23:31

Я думаю ей глубоко плевать на все ваши политики... блаблабла

65
Павел / Адказаць 15.03.2019 / 23:48

А дзе беларускамоўныя гурты ды спявакі? Ізноў расейская папса панаедзе як саранча.

11
Брыдкая пачвара / Адказаць 15.03.2019 / 23:49

Не так даўна , калі Лабада папала ў шпіталь ,Ліндэман, прыпыніўшы гастролі, прылятаў наведаць яе. Нешта у гэтым ёсць, дыма без вогніва не бывае.

5
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні