Праект партала
Ток «Ток» з гімнасткай Любай Чаркашынай: пра дамагальніцтвы ў спорце, $50 тысяч алімпійскіх і падтрымку Лукашэнкі7
01.03.2019 / 23:48

Гімнастка Люба Чаркашына ў 2012 годзе ўзяла бронзу на Алімпіядзе ў Лондане, а пасля пайшла ў спартыўныя функцыянеры. 

Яна — адзіная жанчына ў кіраўніцтве Нацыянальнага алімпійскага камітэта, старшыня камісіі спартоўцаў Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі. На апошніх прэзідэнцкіх выбарах Чаркашына была яшчэ і даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі.

У новым «Току» з Адар’яй Гуштын гімнастка расказвае пра цяжкае дзяцінства, пра тое, як перажыла смерць маці, пра каханага мужа і «малышку ад Малашкі» — дачку Веру.

У гутарцы Чаркашына прызнаецца, на што патраціла прызавыя за Алімпіяду, разважае пра заробкі спартоўцаў і трэнераў, каментуе гучныя заявы чыноўнікаў, у тым ліку знакамітую «пра боршч».

0:26 — пра ляноту

1:59 — пра тое, як Чаркашына трапіла ў мастацкую гімнастыку

4:33 — як маленькая Люба псіхавала і хацела ўсё кінуць

5:39 — пра адносіны з трэнеркай

7:29 — чаму Ляпарскую называюць «генералам у спадніцы»

9:02 — як адрэагавала трэнерка, калі Люба сказала, што Віця зрабіў ёй прапанову

10:20 — пра пераезд у Мінск у 10 гадоў і сустрэчы з мамай

13:50 — пра незаможнае дзяцінства, калі Люба дапамагала маці «палоць рэйкі»

16:51 — пра спартыўную канкурэнцыю

19:17 — аб правале на Алімпіядзе-2008 у Пекіне

21:22 — пра сыход маці

24:46 — што адчувала і пра што думала, калі атрымлівала медаль на Алімпіядзе-2012 у Лондане

25:44 — як хавала крыжыкі ў купальніках на Алімпіядзе

28:39 — на што патраціла $50 тысяч «алімпійскіх» 

30:35 — пра зорнасць

31:56 — Люба разважае, ці справядліва, што футбалісты атрымліваюць завоблачныя ганарары

35:19 — Чаркашына крытыкуе заяву міністра спорту, які прапанаваў прыраўняць прызавыя за Еўрапейскія гульні да прызавых за Алімпійскія

36:48 — пра мізэрныя заробкі трэнераў і заяву Качанавай, што маладому спецыялісту на пачатку кар’еры павінна быць дастаткова 130 рублёў

41:29 — пра мужа і сямейныя адносіны

44:41 — пра дачку Веру і дзядулю, які пайшоў у дэкрэтны адпачынак

48:33 — ці ўмее Чаркашына варыць боршч

51:00 — як Чаркашына стала даверанай асобай Лукашэнкі і ці шкадуе пра гэта

59:35 — пра дамагальніцтвы ў спорце

1:04:50 — пра выканаўчы камітэт Нацыянальнага алімпійскага камітэта, дзе адна жанчына — Чаркашына

1:06:27 — Post Scriptum

Пішыце ў каментарах, з кім бы вы хацелі пабачыць наступны «Ток»!

Глядзіце папярэднія выпускі:

Nina.nn.by

Каментары
Непрыхвасьцень / Адказаць 28.02.2019 / 18:56

и черкашина адекватнее ведущей) ай-яй-яй, насилие в спорте, бида-бида)

26
Отож! / Адказаць 28.02.2019 / 19:50

Как всегда очаровательна и артистична в полной мере своего образа и манеры поведения. Сделайте еще одно интервью, это уже пойдет в мемориз.

12
Bac'ka Ihara / Адказаць 28.02.2019 / 21:56

Адукаваная, выхаваная інтэлектуалка. Малайчына! Прыемна слухаць.

13
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні