Герой чацвёртага выпуску праграмы «Ток/Talk» з Адар’яй Гуштын — Генадзь Давыдзька.
Генадзь Давыдзька. Фота Волі Афіцэравай.
Цяпер ён кіруе «Белай Руссю» — «партыяй улады», якая ніяк не можа стаць партыяй. Але вядомасць і пазнавальнасць набыў за сем гадоў працы на чале Белтэлерадыёкампаніі. Давыдзька спрычыніўся да стварэння прапагандысцкіх фільмаў «Жалезам па шкле» і «Белы легіён чорных душ» — і не шкадуе пра гэта.
А яшчэ раней ён быў артыстам Купалаўскага тэатра, які верыў у ідэалы нацыянальнага адраджэння. Давыдзька — сакратар партыйнай арганізацыі — падтрымаў ідэі БНФ і паказальна выйшаў з Кампартыі…
У новай праграме «НН» Давыдзька расказвае пра сваю працу ў Купалаўскім і сяброўства з Някляевым, прапаганду на тэлебачанні і стаўленне да прастытуцыі, будоўлю катэджа ў Драздах і свой заробак.
«Беларусь — гэта рай», — перакананы Давыдзька, які правёў дзяцінства на Калыме. Гэта першы «Ток», у якім герой праграмы адказваў на пытанні па-беларуску.
00:32 — пра самы шчаслівы дзень — дзень, калі Давыдзьку прынялі ў Купалаўскі тэатр
5:17 — пра час, калі Давыдзька падтрымліваў ідэі БНФ і насіў БЧБ-сцяг
9:43 — за каго галасаваў у 1994-м годзе
11:51 — пра колішнія амбіцыі быць міністрам культуры
13:38 — хто і як прапанаваў агучыць фільм «Жалезам па шкле» і ці былі ваганні
17:00 — пра сяброўства з Някляевым
19:41 — пра фільм «Белы легіён», ідэалагічную барацьбу і апазіцыю
26:26 — стаўленне да расійскіх прапагандыстаў Салаўёва і Кісялёва
27:23 — ці варта чамусьці вучыцца ў краін-суседзяў
29:10 — пра свабоду слова ў Беларусі і замежныя медыя
30:38 — што будзе з БТ, калі спыніцца дзяржаўнае фінансаванне
32:19 — аб прапагандзе на тэлебачанні
35:54 — пра бюджэт «Белай Русі» і ўласны заробак
38:40 — стаўленне да прастытуцыі
31:31 — пра адносіны з дачкой
42:58 — пра дом у Драздах
49:35 — стаўленне да Савецкага Саюза, рэпрэсій і НКВД
55:22 — аб прапанове міліцыі забараніць фатаграфаваць людзей у грамадскіх месцах без дазволу
58:38 — пра любоў да Беларусі
59:55 — Генадзь Давыдзька: акцёр ці чыноўнік?
1:02:50 — Post Scriptum: што можна зрабіць, каб не згубіць беларускую мову?
Nina.nn.by