Праект партала
Ток Пра групавы сэкс, наркотыкі і Белсат — гранічна шчырае інтэрв'ю Івана Шылы ВІДЭА 138
11.10.2018 / 18:57

«Наша Ніна» пачынае новы праект — «Ток/Talk», відэагутаркі з Адар'яй Гуштын.

Госць першага выпуску — Іван Шыла. Легендарны маладафронтавец, а пасля — бізнэсовец, «свецкі леў». Пра яго зноў загаварылі, калі ў верасні яго звольнілі з тэлеканала Белсат праз скандальны здымак Дуды і Трампа.

Для Шылы гэтая сітуацыя не новая — у родным Салігорску ў свой час яго выключылі з выпускнога класа школы за палітыку (ён быў другім пасля 1950 года школьнікам, які пайшоў пад крымінальную справу за ўдзел у руху за грамадзянскія і нацыянальныя правы). Такіх кіношных гісторый у біяграфіі Івана маса.

У гутарцы з намі Іван Шыла расказвае пра кухню Белсата, успамінае пра ідэйныя супярэчнасці ўнутры Маладога Фронту, тлумачыць стаўленне да дзяўчат і сэксу, прызнаецца пра перадазіроўку наркотыкамі, разважае пра Лукашэнку і пра сябе сённяшняга. 

00:39 — Пра звальненне з Белсата, заробак і ранейшы канфлікт з кіраўніцтвам канала

11:01 — Як Шылу адлічылі са школы, а ён прыйшоў на выпускны

13:42 — Пра першае затрыманне ў 10 гадоў і хто сёння можа вывесці моладзь на плошчу

21:01 — Пра Малады Фронт, Дашкевіча і рэлігію

24:22 — Праграма Каліноўскага і стаўленне да вайны

28:26 — Вяртанне ў Беларусь пасля перадазіроўкі наркотыкамі і алкаголь

32:58 — Пра адносіны з ЛГБТ-актывісткай і аборты

37:04 — Пра расейскую мову

39:08 — Іван Шыла — адэпт групавога сэксу?

44:23 — Пра «свецкага льва»

45:31 — Стаўленне да Лукашэнкі

48:25 — Post Scriptum

Поўная тэкставая версія інтэрв'ю:

Гісторыя легенды Маладога фронту Івана Шылы

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні