Праект партала
Рост «Беларускія словы выклікаюць у мяне захапленне». Спявачка Ганна Жданава выдала першы сінгл на беларускай мове АЎДЫЯ4
24.07.2018 / 22:27

Песня «Знічка» — гэта гісторыя пра тое, што ўсе мы калісьці станем зоркамі.

Ганна распавяла, што гэтую песню выношвала два гады.

«Спачатку гэта была такая меладычная вечаровая песня- калыханка, яна выконвалася пад гітару. І была яшчэ адна песня, больш рытмічная. А не так даўно мне сяброўка расказала мне цікавую тэлеперадачу. У ёй распавядалася пра тое, што колькасць зор на небе роўная колькасці людзей, якія калісьці жылі на зямлі. І дзве гэтыя песні быццам склаліся ў адну: калыханка з філасофскім падтэкстам. У песні можна пачуць, што яна нібыта складаецца з дзвюх частак».

«Знічка» — першая беларускамоўная песня ў творчасці Ганны Жданавай.

«Прызнацца шчыра, я размаўляю па-беларуску раз на год. Але ёсць некаторыя словы, якія выклікаюць у мяне мікра-захапленне. Напрыклад? Дзесьці, дзьмухавец, калыханка… Я, бывае, калі чытаю нешта на беларускай мове ці слухаю фальклорныя песні, пачую слова, якое раней не чула, і адчуваю экстаз».

Ці будзе працяг беларускай тэмы ў творчасці Ганны, яна не ведае:

«Ці складзецца лёс так, што я запішу цэлы беларускамоўны альбом? Па-першае, павінна з’явіцца нейкая тэма, нейкія думкі, каб іх хацелася ўвасобіць. Пакуль такога выразнага канцэпта ў мяне няма».

Песню «Знічка» цяпер можна паслухаць і спампаваць у інтэрнэце, але ў планах Ганны прапанаваць яе радыёстанцыям.

 

Наталля Тур, фота з архіву гераіні

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні