Праект партала
Тонус Жанчыны даверыліся процізачаткавай мабільнай праграме і зацяжарылі18
22.07.2018 / 09:48

У Швецыі жанчыны паскардзіліся на процізачаткавую мабільную праграму, таму што яна не справілася з задачай — жанчыны зацяжаралі.

Паводле рэкламы, Natural Cycles адсочвае менструальны цыкл і фертыльнасць і спрабуе прадбачыць дні, калі імавернасць зацяжарыць роўная нулю. Аднак 37 з 668 пацыентак, якія зрабілі аборт у адной з галоўных бальніц краіны з верасня па снежань 2017 года, абвінавацілі ў цяжарнасці менавіта гэту мабільную праграму.

Улады Швецыі пачалі праверку. Прадстаўнікі Natural Cycles пацвердзілі, што колькасць непажаданых цяжарнасцяў, якія адбыліся, як мяркуецца, з-за выкарыстання праграмы, супадае з колькасцю яго шведскіх карыстальніц.

Як паведамляецца, падпіска на Natural Cycles каштуе каля 60 фунтаў стэрлінгаў. Кожную раніцу карыстальніца павінна ўносіць у табліцу даныя пра тэмпературу свайго цела, і праграма вызначае, ці магчымае зачацце.

Кампанія, якая распрацавала дадатак, створана Элінай і Раулем Берглунд у Швейцарыі. На дадзены момант у Natural Cycles больш за 700 тысяч карыстальнікаў.

lenta.ru

Каментары
славянская народная пагаворка / Адказаць 22.07.2018 / 10:20

Дурань давярае, мудры сем раз правярае

0
Хi-хi / Адказаць 22.07.2018 / 10:26

Напэуна '' изобретение '' нобелеускiх лаурэатау

2
Aston / Адказаць 22.07.2018 / 10:34

Первой сторонкой пользовательского соглашения был отказ от ответственности и предупреждение о вероятностном характере расчетов.

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні