Праект партала
Навокал Нобелеўскі камітэт адмовіўся ад уручэння прэміі па літаратуры 2018 года з-за сэкс-скандалу4
04.05.2018 / 10:34

Dan Hansson/SvD/TT

Нобелеўскі камітэт абвясціў пра тое, што не будзе ўручаць прэмію па літаратуры ў 2018 годзе. Гэтае рашэнне прынята на фоне скандалу ў Шведскай акадэміі, якая адказвае за выбар намінантаў.

У 2019 годзе ўручэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры будзе адноўлена.

У канцы 2017 года Шведская акадэмія, якая ўручае Нобелеўскую прэмію па літаратуры, пачала ўнутранае расследаванне аб уцечцы звестак, у якім падазраваўся муж аднаго з членаў арганізацыі. Яго таксама западозрылі ў сэксуальных дамаганнях да жанчын.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні