Праект партала
Тонус Гімнастка-чэмпіёнка пра тое, як кампенсаваць змены ў арганізме: ГІФКІ з універсальнымі практыкаваннямі 19
26.04.2018 / 09:32

Мы папрасілі бронзавую прызёрку Алімпійскіх гульняў — 2012 па мастацкай гімнастыцы, старшыню камісіі спартсменаў Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі Любу Чаркашыну расказаць, ці плануе яна прысвяціць трэнерству ўсё жыццё і як спалучае выхаванне сваёй дачкі з заняткамі з яшчэ шасцю дзяўчатамі. А таксама папрасілі прадэманстраваць некалькі карысных фізпрактыкаванняў для падтрымання тонусу, якія можа выконваць кожны, нават калі побач малое дзіця (а ў дамашніх умовах Любы — яшчэ і два мопсы).

Любоў Чаркашына.

Мы сустракаемся з Любай на базе «Дынама», дзе трэніруюцца юныя гімнасткі. Хутка яна і іншыя трэнеры разам з падапечнымі цалкам перабяруцца ў Палац мастацкай гімнастыкі. Праўда, хоць месца там і больш, стужкі ўжо дакладна не будуць чапляцца за бэлькі, Люба загадзя сумуе па сценах, якія перайшлі ім у спадчыну ад гандбалістаў: за некалькі год зала паспела стаць сапраўды роднай.

Сёння тут праходзіць дзіцячая рэспубліканская спартакіяда. Люба назірае за выхаванкамі і, час ад часу, паглядае на вазок, дзе спіць дачка Вера. Дзяўчынцы тры месяцы, і Люба спакойна бярэ яе з сабой на працу. Жартуе: «Яна ў нас з радзільні пешшу магла пайсці. У сучасным свеце мы працуем да апошняга, калі дазваляюць абставіны, і таксама хутка вяртаемся ў строй».

Пра роды

Веры, відаць, вельмі добра жылося ў маім жываце. Яна тусавалася там, музыку слухала і вонкі не збіралася. Таму мне рабілі кесарава. Мы ад пачатку хацелі сямейную палату і атрымалі яе. Пачынаючы з другой ночы майго знаходжання ў радзільні і аж да самай выпіскі муж быў побач. Гэта мне вельмі дапамагло: адна, без падтрымкі, я б там звар’яцела.

Раней я ніколі ў жыцці не ляжала ў лякарнях, не разумела нават, што такое палаты, анестэзія. Так, у мяне былі траўмы ступняў, спіны, каленяў, пальцаў, але да аперацый справа ніколі не даходзіла, хоць і трывала я да апошняга. Можна сказаць, спартыўны бог мяне мілаваў. Ну і першапачаткова я займалася акрабатыкай і спартыўнай гімнастыкай, што дало мне неймаверны мышачны гарсэт.

Пра тое, як хутка вярнуцца ў абойму пасля нараджэння дзіцяці

Многае залежыць ад галавы. Ад таго, як мы сябе запраграмуем. Ідучы нараджаць, я ведала, што праз два тыдні мне трэба будзе ляцець на перавыбранне старшыні камісіі спартсменаў Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі. І я разумела, што гэтага не адбудзецца без майго ўдзелу як дзейнага старшыні. Я папярэджвала дактароў, што мне трэба хуценька выпісацца, а яны толькі смяяліся. Але зрабілі патрэбныя абязбольвальныя ўколы, я надзела бандаж і паляцела на нараду. Урэшце, менавіта рух дазваляе хутчэй адчуць сябе адэкватна.

Алей усьмы — эфектыўны сродак для стымуляцыі росту валасоў, веек і броваў. Алей усьмы інтэнсіўна насычае і аднаўляе цыбулінкі валасоў, спрыяе іх хуткаму росту.

Безумоўна, я радавалася, калі мяне зноў перавыбралі старшынёй камісіі. Не проста ж так я ляцела туды праз боль. Канечне, я і так з’яўляюся прадстаўніком нашых спартсменаў у тэхнічным камітэце па мастацкай гімнастыцы да наступных Алімпійскіх гульняў. Але мне хацелася зноў узначаліць камісію, таму што гэта адкрывае дадатковыя магчымасці.

Напрыклад, на адных міжнародных спаборніцтвах нашым гімнасткам не спадабаўся новы дыван: ён быў вельмі мяккі, ногі ў ім танулі. Ноччу яны даслалі мне фотаздымкі, а я перанакіравала матэрыял у Міжнародную федэрацыю. Цяпер усе гран-пры праходзяць на дыване, зручным для гімнастак.

Пра змены ў арганізме

У пачатку мацярынства я вельмі напружана чакала малако, якое ўсё ніяк не прыходзіла, таму што праз кесарава працэс запавольваецца. Гэта быў цяжкі псіхалагічны перыяд. Пасля, ужо дома, здаралася, што магу ні з таго, ні з гэтага заплакаць. Бедны мой Віця, які не разумеў, як мне дапамагчы!

У арганізме ідзе гарманальная перабудова, і з гэтым нічога не зробіш — усе праз яе праходзяць. Я магу на кароткі час забыцца, куды іду, і не ператэлефанаваць чалавеку, хоць абяцала. Яшчэ падчас цяжарнасці ў мяне выпрацаваўся пафігізм, які не быў вядомы раней. Такім чынам прырода сама кантралюе, каб маці не нерваваліся дарма.

У мяне добрая генетыка, і раней ніколі не было праблем з валасамі, а цяпер — пачалі выпадаць. Крэмы, якія падыходзілі раней, ужо не працуюць. Са скурай адбываецца нешта мне не падуладнае. І я разумею, што нейкія сродкі па доглядзе прыйдзецца перагледзець, абраць новыя.

Маска для ўмацавання і росту валасоў «Гарчычны доктар». Дзякуючы інтэнсіўнаму фітакомплексу на аснове гарчыцы, вітамінаў В₁, В₂, гідралізату піўных дражджэй маска паляпшае капілярны кровазварот, умацоўвае і сілкуе карані валасоў, актыўна стымулюе іх рост.

А вось вітамінамі я сябе стараюся не шпігаваць. Толькі падчас цяжарнасці магній піла. А так мне хапае патрэбных мікраэлементаў з садавіны і гародніны. І за калорыямі не сачу.

Увогуле, заўсёды дзіву даюся дысцыплінаванасці ўсялякіх фітнэс-блогераў: наколькі яны верныя сваёй лініі! Мяне такая абмежаванасць бы раздражняла, я так не магу. Тым больш, вельмі смачна гатуе муж. Уплыў, відаць, аказвае яго новая сфера дзейнасці: з футбаліста ён перакваліфікаваўся ў працаўніка харчпрамысловасці.

Пра фізічную актыўнасць

Водгаласы заняткаў мастацкай гімнастыкай патрабуюць, каб я была ў суперформе. Каб не запускаць сябе, раблю розныя фізічныя практыкаванні. Напрыклад, магу прысядаць разам з Верай на руках. Так чатыры падыходы па 30 разоў. І ёй весела, і мне добра.

Раблю самамасаж. Апошні сапраўды дапамагае выглядаць лепш. Таксама я стаю ў планках і стараюся рабіць практыкаванні кожны дзень. Зразумела, што хочацца яшчэ большага, але пакуль нельга.

Камбуча — канцэнтрат чайнага грыба, які нармалізуе ўзровень халестэрыну ў крыві, запавольвае развіццё атэрасклерозу, чысціць печань ад таксінаў, паляпшае дзейнасць страўніка і нармалізуе яго кіслотнасць.

Пра трэнерства, амбіцыі і #шчасцежыць

Я не ведаю, ці хачу я прысвяціць усё жыццё трэнерству і стаць такой паважанай, як глыбы спорту Ірына Лепарская ці Мікалай Казека. Я не загадваю наперад не таму, што жыву адным момантам, а таму, што проста стараюся адчуваць кожную секунду свайго існавання напоўніцу.

Жорсткім урокам стаў адыход з жыцця маці ў 2009 годзе. Апошнія часы ў нас, як на зло, было мала магчымасцяў удосталь бачыцца: у мяне вечныя трэніроўкі, а яна — у Брэсце. І я памятаю той сакавік… Вясна, маці няма, а трава зелянее, гісторыя працягваецца. Мяне тады гэта вельмі раздражняла, бо з чалавекам такое, на жаль, не пройдзе. Ён можа памерці ў любы момант — і ўсё спыніцца назаўсёды. Тады да мяне прыйшло асэнсаванне каштоўнасці жыцця, у мяне нават хэштэг з’явіўся #шчасцежыць.

Адзінае, што я ведаю пра трэнерства — тут не можа быць эгаізму. Калі ты робіш гэта для сябе, нічога не атрымаецца. Я згадваю сябе спартсменку: перажывала за ўласныя вынікі, мала думала пра іншых. А цяпер, працуючы трэнерам, я разумею, што мяне самой як асобы тут не можа быць, усё робіцца для дзяцей. Яны — на віду, а ты — за іх спінай. І з такой пазіцыяй таксама трэба было зжыцца.

Пра беларускі спорт агулам

Што зрабіць, каб палепшыць вынікі нашых спартсменаў? Гэта рытарычнае пытанне. Але я хачу сказаць адно: мы, тыя, хто ў гэтай сферы, не ідыёты. Мы працуем, як праклятыя, бо іначай тут не затрымаешся. Але ўнікальнасць і асаблівасць гэтай рулеткі ў тым, што сёння спартсмен можа быць гатовы на 100 працэнтаў, а заўтра, на старце, адчуе сябе крыху горш — і ўсё, ён нікога не пераканае ў тым, што быў «на кані».

Пра скандалы, звязаныя з сэксуальнымі дамаганнямі ў спорце

У сённяшнім свеце шмат шалёнага. Як старшыня камісіі «Жанчыны і спорт» Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі я, само сабой, абмяркоўвала гэтыя рэчы. І вось праблема ў тым, што цяжка прадумаць сістэму, якая б абараняла не толькі ахвяр, але і тых, каго могуць абвінаваціць без прычыны, проста таму што гэта камусьці выгадна на хвалі. Як зрабіць так, каб не зламаць лёс такіх людзей? Асабіста я мяркую, што 50 працэнтаў з тых гісторый, што гучаць цяпер, праз гады, надуманыя.

Пра будучыню для дачкі

Мы, канечне, разважаем пра тое, кім стане Вера. Крута было б, каб у нас атрымалася дынастыя спартсменаў і яна вырасла ў гімнастку. Але як прыйдзе час, мы прадэманструем ёй разнастайнасць гэтага свету, дамо выбар. А калі ўжо яна пасталее — хай сама вызначае, чым хочацца займацца ёй.

Многія мае сябры, у якіх ёсць дзеці, тэлефануюць і пытаюцца, ці можна прывесці дзяўчат у секцыю па мастацкай гімнастыцы ў тры гады. Яно, канечне, не забаронена. Але я ўсім бацькам раю пачакаць са спортам хаця б год. Па-першае, дзеці будуць больш асэнсавана падыходзіць да заняткаў. Па-другое, калі яны ўсё ж пойдуць у спартыўную кар’еру, то ўжо ў 20 год ім могуць паспець надакучыць трэніроўкі.

Мастацкая гімнастыка — гэта вельмі часта боль і слёзы. Хто атрымлівае асалоду ад таго, што расцягвае сябе на двух крэслах, цэлы дзень праводзіць у зале, каб адтачыць элементы і спаборніцкія праграмы? Але сёння, калі я азіраюся на свае слёзы і крыўды, я хачу думаць не пра іх, а пра тое, якія вынікі гэта ўсё прынесла і якім я чалавекам стала. Проста так нічога ў жыцці не даецца.

А цяпер некалькі ўніверсальных практыкаванняў ад Любы, якія кожны з вас можа рабіць на свежым паветры:

Чытайце таксама:

Любоў Чаркашына: Я чытаю Оруэла і была даверанай асобай Лукашэнкі. Адно другому не пярэчыць — вялікая гутарка

УНП 190438600

Кацярына Карпіцкая, фота і гіфкі Сяргея Гудзіліна

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні