Праект партала
Тонус Разам з трэнерамі Krav Maga Belarus на карэспандэнтцы «НН» паказваем асноўныя прыёмы па самаабароне ВІДЭА31
07.03.2018 / 10:55

Паводле апытанняў, кожная трэцяя жанчына ў Беларусі так ці інакш сутыкалася з гвалтам, а новы закон супраць хатняга гвалту і сэксуальных дамаганняў яшчэ толькі рыхтуецца. Таму разам з Krav Maga Belarus мы вырашылі падрыхтаваць невялікую відэаінструкцыю з асноўнымі правіламі самаабароны.

{Крав-мага — ізраільская ваенная сістэма рукапашнага бою, накіраваная на абясшкоджванне саперніка найбольш эфектыўным спосабам. У Беларусі існуюць свае цэнтры, якія дапамагаюць авалодаць гэтай тэхнікай — Ніна}.

Безумоўна, мы спадзяемся, што нікому з вас гэта відэаінструкцыя ў жыцці не спатрэбіцца. Але, як кажуць, папярэджаны — значыць, узброены.

Калі кажуць пра акт гвалту, то часцяком чамусьці ўяўляюць у галаве стандартную, «кіношную» карцінку: ноч, парк, ні душы і толькі адна дзяўчына стукае абцасамі па тратуары. Раптам з кустоў на яе вылятае маньяк… Але насамрэч вельмі часта на наша цела як на ўласнасць робяць замах менавіта блізкія людзі. І тут ужо няважна, як вы былі апранутыя, наколькі задзірліва сябе паводзілі (гэта да тэмы абвінавачванняў ахвяры праз яе знешні выгляд ці распусту).

«У жыцці можа быць тры асноўныя варыянты развіцця падзей з патэнцыйным гвалтаўніком: з мэтай грабяжу, сэксуальнага гвалту, а таксама нанясення шкоды здароўю ці забойства. На семінарах па самаабароне для жанчын я пастаянна кажу: калі на вас нападаюць з мэтай рабавання, нават не думайце — аддавайце сумачку ці тое, што ад вас патрабуюць. Здароўе і жыццё даражэйшыя, пагадзіцеся?», — робіць ўводзіны ў матчастку перад трэніроўкай Ілля Мурашка, спецыяліст па асабістай бяспецы.

«Біялагічна склалася так, што жанчыны слабейшыя за мужчын. Нават пры аднолькавай мышачнай масе з-за асаблівасцей арганізму, таго, як адбываецца скарачэнне мышачных валокнаў жанчыне будзе цяжэй пераадолець мужчыну — я не кажу, канечне, пра спартсменак высокага ўзроўню. І таму тут важна пераходзіць да іншай ментальнасці: толькі калі вы будзеце больш агрэсіўнай за свайго апанента, вы маеце магчымасць пазбегчы гвалту. Самаабарона для жанчын заключаецца ў тым, каб навучыцца гэтаму, каб быць лепш падрыхтаванай да любога стрэсу, умець гучна крычаць, калі тое трэба, і ўвогуле ўпэўнена казаць «не»», — працягвае Ілля і яго калега Сяргей Цярошкін.

Асноўныя прынцыпы самаабароны, калі яна ўжо перайшла на ўзровень фізічнага кантакту, вы можаце падглядзець у відэа.

P. S.: Відэа зроблена ў азнаямленчых мэтах. Каб дасканала авалодаць тэхнікай абароны і ўдараў, рэкамендаваныя пастаянныя трэніроўкі са спецыялістамі.

*Партнёрскі матэрыял разам з Krav Maga Belarus.

Кацярына Карпіцкая, Воля Афіцэрава

Каментары
ўантуфры / Адказаць 07.03.2018 / 11:22

краўмага - гэта габрэйская сістэма бою, сутнасць якой - у адсутнасці усялякіх кодэксаў і правілаў - ламанне пальцаў, выбіванне вачэй, вырыванне аічкаў. Тут мы бачым толькі біццё у пах. Відаць "краўмага" - гэта для цэнніка.

10
Жорж Пряткин / Адказаць 07.03.2018 / 11:38

Очень полезно! Большое спасибо!

6
Андрэйка-электравоз / Адказаць 07.03.2018 / 11:56

ўантуфры , Краўмага, як сыстэма бою мае сваёй мэтай навучыць вайскоўца (гэта вайсковая сыстэма) што яму рабіць калі ё прамы кантакт з непрыяцелем, і зброі ў жаўнера альбо няма, альбо яна выведзеная з строю. Зразумела, што ў такой сытуацыі (калі гаворка ідзе пра тваё жыцьцё), будзеш біць куды заўгодна, ня гледзячы на кодэксы. Гэтая сыстэма цалкам пасуе да сытуацыі калі жанчына, першапачаткова слабейшая істота, сутыкаецца з гвалтам. У гэтым выпадку таксама няма гаворкі пра кампраміс, і жыцьцё жанчыны ў небясьпецы.

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні