Праект газеты
Навокал Беларускамоўныя бацькі самі зладзілі свята роднай мовы ў Мінску для сваіх дзетак ФОТЫ12
27.02.2018 / 11:44

Нягледзячы на моцны мароз, дзеткі ў суправаджэнні мамаў, татаў, бабуль і дзядуль прыйшлі на сямейнае свята роднай мовы, што супольнасць беларускамоўных бацькоў «Дзеткі-кветкі» арганізавала ў сталічнай кавярні «Грай». 

Інтэрактыўная казка тэатра «Завітушка», у якой удзельнічалі хлопчыкі і дзяўчынкі, захапіла ўсіх. Гледачы прыйшлі на свята ў касцюмах лясных жыхароў і патрапілі ў самую сапраўдную лясную школку, дзе была строгая дырэктарка і настаўнікі: авечка, вавёрка і воўк. 

Дзяцей чакалі чатыры школьныя ўрокі: астраномія, геаграфія, фізічнае выхаванне і, канечне ж, родная мова. Разам з акцёрамі маленькія гледачы рабілі аплікацыі з каляровага пяску і ляпілі зорнае неба.

Былі і конкурсы для бацькоў, якія, дарэчы, вельмі хвалілі свята, бо яно было сапраўды добра арганізавана: усім хапала месца, матэрыялаў, не было затрымак і паўз у прадстаўленні.

У суполцы «Дзеткі-кветкі» больш за 300 беларускамоўных бацькоў, якія дзеляцца адно з адным карыснай інфармацыяй, падказваюць добрую літаратуру на роднай мове, ладзяць розныя імпрэзы для сваіх дзяцей.

Воля Афіцэрава

Каментары
Міхал Залескі / Адказаць 27.02.2018 / 12:11

Гэта верны шлях.

2
Jorg / Адказаць 27.02.2018 / 12:20

Ганьба гэтай дзяржаве, якая адраклася ад каранеў сваех і тым самым ад сваёй будачыні.

5
Гэта верны шлях. / Адказаць 27.02.2018 / 12:37

Усё гэта, безумоўна, супер! Але! Падобнае, ці такое рабілася і 20 рокаў, і 10, і 5 таму. Дзе яно ўсё? Няма пераемнасьці!Страчана. У руху беларускасьці зацікаўлена, найперш, наступнае пакаленьне беларусаў. А калі б яны запрасілі мяне, дзяцей, што падобнае рабілі не так даўно і былі на тых, раньнейшых, здымках нн. Вырасьлі!Хто б адмовіў?А так, космас! Беларусы ў бязконцасьці, і назад!

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні