Мы надзелі на адну і тую ж дзяўчыну спачатку стэрэатыпны жаноцкі вобраз: тонкія калготкі, кароткая спадніца, шуба і абцасы. А пасля пераапранулі яе ў лук №2: красоўкі, джынсы-бойфрэнды, пухавік. Ці будзе гэта мець значэнне, калі патрэбна дапамога з цяжкай, амаль 20-кілаграмовай сумкай?
Мы шчыра верылі ў тое, што не. Але на справе ў першым вобразе дзяўчына часам не паспявала нават падняць валізку, як яе выхоплівалі з рук і дапамагалі данесці да патрэбнага месца. У другой сітуацыі, каб даць пешаходам шанец праявіць клопат, нам прыйшлося «гуляць» па горадзе ўдвая даўжэй.
Цікава таксама, што «гламурную» дзяўчыну мужчыны па змоўчванні ўспрымалі як легкадумную і без лішніх прэлюдый хутка клікалі на «каву з каньяком» і «пагрэцца». Хлопцы ж, што ішлі з дзяўчатамі, у прынцыпе дапамагалі вельмі рэдка.
Але што мы расказваем, паглядзіце лепш самі, як усё было.
Як лічыце, ці трэба дапамагаць тым, хто не просіць пра гэта?
Кацярына Карпіцкая, Воля Афіцэрава