Праект газеты
Рост Як адкрыць уласную кавярню і не прагарэць — расказваем па пунктах8
05.12.2017 / 11:07

Восьмага сакавіка 2017 года ў Мінску з’явілася месца канцэнтрацыі чалавечых гісторый: на Інтэрнацыянальнай, 14, іх не толькі расказваюць сябрам і знаёмым за столікам, а яшчэ і пішуць у спецыяльных нататніках — такім чынам, кожны можа адчуць сябе драматургам.

Кавярню «Сторыз», пра якую ідзе гаворка, адкрыла 28-гадовая магілёўка Ганна Дудкіна, якая яшчэ школьніцай паспела паспрабаваць сябе ў тэкстыльным бізнэсе бацькоў, а пасля сама кіравала крамай з фіранкамі. Але сэрца, як спяваў Віктар Цой, патрабавала перамен. Прыняць поўнае паражэнне прыйшлося пасля эканамічнага крызісу.

Потым Ганне нечакана прапанавалі папрацаваць у невялікай булачнай. Яна пагадзілася. Паўтара года вучылася пячы смачны хлеб, скончыла курсы барыста, і, у рэшцэ рэшт, зразумела, што саспела для ўласнага праекта.

Сёння кавярню Ганны называюць адной з найлепшых у горадзе не толькі мясцовыя, але і госці з-за мяжы, якіх значна паболела пасля ўвядзення пяцідзённага бязвізу. Яны хваляць круасаны, сэндвічы і, канечне, каву. Дарэчы, найбольш папулярная ў мінчан сёння раф-кава. Не так даўно ў «Сторыз» з’явілася магчымасць таксама выпіць келіх віна ці глінтвейну. 

Для нашага праекта, дзе мы падрабязна распавядаем, як запусціць бізнэс, Ганна распавяла пра свой досвед. З чаго пачаць і да чаго быць гатовым, калі вы марыце пра ўласную кавярню ці бар? Ніжэй — 13 асноўных пунктаў — кіраўніцтва да дзеяння.

Чытайце таксама:

Як заснаваць свой брэнд: 10 асноўных пунктаў, якія вам трэба ведаць

Кацярына Карпіцкая, фота Волі Афіцэравай

Каментары
Vargh / Адказаць 05.12.2017 / 11:29

Капитан Очевидность снова на проводе))

2
30 / Адказаць 05.12.2017 / 12:45

Для некоторых свое дело это больше реализованная мечта, чем бизнес проект. Знаю двух людей они вложили что-то около 18 000 $ в магазин чистая прибыль от которого в месяц была 400$. Т.е. на прибыль особо не проживешь и твои деньги вернутся только через 4 года, а это время еще проработать надо (у них это получилось), ведь большинство начинающих предпринимателей разоряется в первый год-два. А просто положив в те времена эти деньги на счет в банке можно было 2500$ в год снимать не напрягаясь и без рисков потерять все. В той сфере где ты не спец хорошо просчитать заранее выручку-прибыль-окупаемость-риски вряд ли получиться.

1
k / Адказаць 05.12.2017 / 13:33

Хочу открыть магазин типа соседи или корона, что посоветуете?

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні