Праект партала
Густ Што прапаноўваюць нам насіць вядучыя беларускія дызайнеркі ФОТЫ8
29.10.2017 / 13:50

У суботу ў рамках беларускага тыдня моды адбыліся паказы дзвюх вядучых дызайнерак Беларусі — Ірыны Бойцік і Марыны Давыдавай.

Ірына Бойцік, вядомая мінчанкам сваімі лаканічнымі, элегантнымі вырабамі, прадставіла новую калекцыю будучага сезона вясна-лета 2018. У строях гарманічна спалучаюцца актуальныя трэнды з фірмовым мінімалістычным стылем маркі: нудавыя колеры, элементы піжамнага стылю, класічныя формы гарнітураў з асіметрычнымі элементамі, сукенкі цудоўна спалучаюцца з нагавіцамі і паяснымі торбамі.

Марына Давыдава, таксама сталы ўдзельнік беларускіх тыдняў моды, у стварэнні сваёй новай вяснова-летняй калекцыі натхнялася музыкай.

Ручныя прынты на адзенні і абутку змяшчаюць цытаты музычных гуртоў: «У асноўным, там цытаты Дэпеш Мод», - распавяла дызайнерка.

Воля Афіцэрава

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні