Праект партала
Густ Курыныя яйкі і паштовыя скрыні — беларускае адзенне з вясковым каларытам17
28.10.2017 / 16:43

Мы наведалі адзін з самых незвычайных паказаў асенняга тыдня беларускай моды — Хісторыя Натураліс. Гэты брэнд 9 год стварае адзенне, блізкае па сваёй канцэпцыі да прыроды. 

Дызайнеркі Ларыса Сцяпанава і Паліна Картавіцкая выкарыстоўваюць у сваіх працах натуральныя экалагічныя матэрыялы і фарбы. Натхненнем для новай калекцыі вясна-лета 2018 стала беларуская вёска, якую дзяўчаты і назвалі ў яе гонар «Вёска».

Кожны вобраз калекцыі пераносіць нас у дзяцінства, калі мы летам прыяжджалі да бабулі на вёску: усе магчымая віды кветак і, нават, пустазелляў, курыныя яйкі, шышкі, козы, качкі, драўляныя паштовыя скрынкі і зорнае неба. Калі прыглядзецца, то можна пабачыць нават малюнкі і арнаменты з бабуліных шпалераў і фіранак. Дызайнеркі не забылі і цікавую беларускую традыцыю — адвозіць старую вопратку на вёску і насіць яе там, што добра бачна на прыкладзе «расцягнутых» кардыганаў розных форм, звязаных з нітак розных колераў.

Воля Афіцэрава

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні