Праект партала
Густ Дзе збіраюцца мінскія модніцы і што такое «Фэшн кава»? ФОТЫ2
16.10.2017 / 13:50

Раз на некалькі месяцаў самыя модныя дзяўчаты сталіцы збіраюцца на «Прэт-а-партал фэшн каву». Тэматычныя пасядзелкі бясплатныя, але ўсе ўдзельніцы мусяць прытрымлівацца строгага дрэс-коду, прычым штораз новага.

Арганізатары загадзя паведамляюць, што трэба надзяваць на наступную сустрэчу. Дрэс-код можа вызначацца нейкім актуальным колерам сезону ці ўвогуле цэлай тэмай, кшталту «сняданак у Ціфані», «фэмілі лук» ці «ўрок геаметрыі».

Падчас імпрэзы спонсары мерапрыемства і ўдзельніцы «Кавы» галасуюць за найцікавейшыя вобразы. У падарунак можна атрымаць як дарагую сумку з моднага буціка, так і букет кветак ад студыі фларыстыкі ці дробны аксэсуар ад мінскіх дызайнераў.

Тут выступаюць з лекцыямі стылісты, іміджмейкеры і розныя цікавыя асобы з калямоднай мінскай тусоўкі.

У гэтую нядзелю на сустрэчу ўдзельніцы мусілі надзець штосьці колеру грэнадзін.

Не думайце, што для ўдзелу трэба мець нейкія дарагія модныя гарнітуры — магчыма, на наступнай сустрэчы ў стылі рок-н-рол журы абярэ старую скуранку. Галоўнае, сабраць са звычайных рэчаў незвычайны вобраз.

Воля Афіцэрава

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні