Праект партала
Дома Як сагрэцца, калі няма цёплага швэдра — топ-5 лайфхакаў ФОТЫ16
05.10.2017 / 13:10

Вы ўжо адчулі ўвесь боль гэтых халодных восеньскіх дзён, калі цяпло здаецца недасяжнай раскошай? Тады мы шчаслівы паведаміць, што выйсце ёсць, і не адно — бярыце на ўзбраенне.

Гетры ў туфлі

Нашмат больш бюджэтны варыянт, калі параўноўваць з набыццём новых ботаў, але даволі функцыянальны. Можна спусціць да сярэдзіны галёнкі, а можна падцягнуць пад самае калена — абы было камфортна.

Фота Волі Афіцэравай.

Яшчэ больш уцяпліць абутак дапамогуць вусцілкі.

Паланцін замест кардыгана

Ад двайной сукенкі халоднай восенню не варта адмаўляцца. Тым больш зрабіць яе вельмі проста. Накіньце паланцін і падвяжыце яго поясам. Проста, прыгожа і, галоўнае, цёпла.

Фота Волі Афіцэравай.

Паланцін замест дэмісезоннага паліто

Паланцін будзе ратаваць вас і на вуліцы — толькі ўхутвайце ў яго не адну шыю, а ўсю сябе.

Фота Волі Афіцэравай.

Міценкі

Цудоўны дэмісезонны варыянт уцяплення, які не складана зрабіць самастойна з таго ж старога світара. І па тэлефоне зручна размаўляць на вуліцы, не хочацца ўвесь час хаваць рукі ў кішэні.

Тэрмабялізна і бодзі

З такой бялізнай усе будуць здзіўляцца, чаму вам не холадна, хоць здаецца, што вы апранутыя даволі лёгка.

Вясновы гардэроб лёгка ператварае ў восеньскі звычайнае бодзі.

Ну і не забывайце, што добра саграваюць какава, імбірная гарбата з лімонам і мятай, гарбата з малаком ці гарачае малако з мёдам — яшчэ і горла можна заадно падлячыць. У халоднае надвор’е лепш добра есці, так холаду будзе цяжэй да вас дабрацца. Ну а дома ўхутвайцеся ў цёплы плед і абменьвайцеся цяплом з блізкімі.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні