Праект газеты
Сям'я Мінчанка корміць дзіця грудзьмі ў людным месцы — ВІДЭАэксперымент44
20.09.2017 / 06:13

Нядаўна ўвесь свет абмяркоўваў скандал, калі супрацоўнік лонданскага музея папрасіў прыкрыцца жанчыну, якая хацела пакарміць грудзьмі сына.

Наведніца яшчэ і не пачала карміць дзіцяці ў двары Музея Вікторыі і Альберта, як да яе падышоў супрацоўнік установы і зрабіў заўвагу. Маладая маці не разгубілася і напісала з гэтай нагоды некалькі іранічных пастоў. Вось адзін з іх:

«Я выкіну цябе з музея з тваімі голымі цыцкамі!» — «Але я зроблена з мармуру!» — «Ой, прабач, тады ўсё нармальна».

Гэтыя допісы рэтвіцілі шмат разоў, таму хутка перад жанчынай асабіста выбачыўся дырэктар музея.

Ці вось яшчэ адна гісторыя. У маі сенатарка Ларыса Уотэрс упершыню ў гісторыі пакарміла дзіцяці на пасяджэнні парламента ў Аўстраліі, што таксама справакала бурнае грамадскае абмеркаванне.

А ў красавіку ўзнік скандал праз фота дачкі прэзідэнта Кыргызстана Аліі Шагіевай, на якім яна корміць сына.

Мы вырашылі праверыць, як кармленне ўспрымаюць беларусы. Вынікі — у відэа.

Воля Афіцэрава, Кацярына Карпіцкая

Каментары
belariy / Адказаць 20.09.2017 / 07:40

лол ))) талерантныя беларусы. )) насамрэч, вядома, гэта не талерантнасьць, а звычайны страх зрабіць што-небудзь не так, у якім жыве абсалютная большасьць краіны. а вось наконт голых цыцак я згодзен. чамусьці на скульптурах і карцінах іх можна паказваць - гэта прыгожа. а ў жыцьці гэта становіцца раптам амаральна. дзе логіка ????

5
Анна / Адказаць 20.09.2017 / 07:53

Как смело!

9
Анцiк / Адказаць 20.09.2017 / 09:09

belariy, можна паказваць, але няхай дзяучына будзе гатова, што на их будуць зыркаць)

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні