Праект партала
Накіпела
08.12.2020 / 11:44
Алімпійская чэмпіёнка Анфіса Разцова: Перад Алімпіядай-1988 мяне прымусілі рабіць аборт, бо краіне патрэбныя былі медалі

tass.ru

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка з Расіі Анфіса Разцова распавяла, як перад Алімпіядай-1988 у Калгары яе прымушалі зрабіць аборт, піша sports.ru.

— Гасподзь даў мне чатырох дачок, нягледзячы на тое, што да родаў я зрабіла аборт. Мяне прымусілі, бо краіне патрэбныя былі медалі.

— Як гэта наогул вырашаецца і адбываецца?

— Выклікаюць у алімпійскі камітэт… З самага пачатку. У 1985-м выйшла замуж (за біятланіста і трэнера Леаніда Разцова), спецыяльна разлічвала нарадзіць у 86-м — калі няма ні ЧС, ні Алімпіяды. Мы вельмі хацелі, але не атрымлівалася.

Чэрвень 87-га, мы прыехалі на збор у Отэпя (Эстонія). У нас з Ленкай Вяльбе затрымка — аказваецца, мы зацяжарылі разам. Я прыйшла да Лапухова (трэнера зборнай), ён адправіў у Тарту на ровары — 40 км, трэніроўка не адмяняецца.

Там пацвердзілі цяжарнасць. Лена маладзейшая за мяне, тады была яшчэ ў юніёрах, і ёй дазволілі нараджаць: яе Францык на год старэйшы за маю Дашу (Віралайнен). Мяне ж адправілі з Эстоніі цягніком у Маскву, у дыспансер да гінеколага.

«Яна цяжарная, але нам патрэбныя медалі — яна не павінна нараджаць», — гэта ішло ад трэнераў. У Маскве сустрэў дыспансерскі мікрааўтобус з чырвоным крыжам.

— Вы ўжо здагадваліся, што нараджаць вам не дадуць?

— Ні ў якім выпадку не ведала і не здагадвалася. Мяне прывезлі ў наш дыспансер на Курскую. Гінеколаг сказала: абмяркоўвайце з мужам. Прыйшла да яго. Ён: як ты вырашыш, так і будзе.

Але што значыць, я вырашу? Сям'я ж адна. Я вырашу, а ты потым будзеш жыць з маім медалём, але без дзяцей? Перад іконай кажу — так і было. Калі ў нас не атрымлівалася завесці дзіця, я на яго віну не ўскладала. Але калі ён мне сказаў: як ты вырашыш… Адказнасць на сябе не ўзяў.

Рашэнне прымала я, прыйшла ў Спорткамітэт: згодная на аборт, але дайце на кватэру — мы жывём у бацькоў. Нам далі двушку тут, у Хімках, яшчэ да Алімпіяды. А потым Гасподзь падарыў мне чатырох выдатных дачок, — сказала Разцова.

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура