Праект партала
Густ
04.12.2020 / 13:54
Новы трэнд мужчынскай моды — дзелавыя пінжакі з трусамі ФОТА

Каранавірус прымусіў многіх офісных работнікаў сысці на дыстанцыёнку, а нарады перанесці ў Zoom. Беларускі брэнд касцюмаў Historia вырашыў абыграць новыя рэаліі і выпусціў на подыум мужчын у пінжаках і трусах. Так бы мовіць, якія планёркі, такі і дрэс-код.

Новыя калекцыі беларускія дызайнеры прадставілі падчас Brands Fashion Show. Паказы сёлета праходзілі анлайн. Рэдкая падзея для моднага Мінска, «замарожанага» эпідэміяй і палітычнай сітуацыяй.

Што прапануюць жанчынам насіць у гэтым сезоне? Берэты, строгія касцюмы, пінжакі оверсайз, атласныя хусткі і сукенкі з запахам. У трэндзе таксама клетка, аб’ёмныя рукавы і нюдавыя адценні.

Паказ Алёны Гарэцкай

Паказ Алёны Гарэцкай (святочная калекцыя)

Паказ «Канцэпт-крамы»

Паказ Юліі Латушкінай

Nina.nn.by, фота Уладзіміра Чурносава, Brands Fashion Show

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура