Праект партала
Гісторыі
27.08.2020 / 14:51
У Маладзечне выхавальніца зачыніла 3-гадовае дзіця ў прыбіральні, бо яно крычала «Лукашэнку ў аўтазак»21

Інцыдэнт адбыўся 25 жніўня ў дзіцячым садку №27 у Маладзечне. Пра гэта «Наша Ніве» расказала Рада Рогава, маці маленькага Лёшы.

Лёша — самае малодшае дзіця ў вялікай сям’і Рогавых. Рада выхавала пяцярых сваіх дзяцей і дваіх прыёмных, мае ордэн Маці. Але яна і ўявіць сабе не магла, што давядзецца адстойваць сваё дзіця перад выхавальніцамі садка — тыя зачынілі яго ў прыбіральні.

«25 жніўня муж забіраў Лёшу з садка, патэлефанаваў мне і сказаў, што здарылася надзвычайная сітуацыя. Сын у слязах распавёў пра тое, што ў групе крычаў «Лукашэнку ў аўтазак». За гэта выхавальніца раззлавалася і зачыніла яго ў прыбіральні. Лёша кажа, што прасядзеў там амаль увесь сон», — расказвае Рада. 

Жанчына расказвае, што сын мог пачуць гэты выраз і па тэлевізары, і на плошчы ў Маладзечне 9 жніўня. 

«Мы гулялі з дзецьмі ўвечары на плошчы, і я — шчыра вам прызнаюся — падумала, што здымаюць фільм. Пасярод плошчы стаялі людзі на каленях перад АМАПам. Я не адразу зразумела, што гэта можа адбывалася насамрэч. Магчыма, тады сын падхапіў гэты выраз», — тлумачыць жанчына. 

Рада расказвае, што наўмысна не забараняла дзіцяці гэта вымаўляць, бо баялася, што сын будзе прамаўляць словы спецыяльна, калі на гэтым акцэнтаваць увагу. 

«Лёшу толькі ў лістападзе споўніцца чатыры годзікі. Як можа дзіця зразумець, за што яго пакаралі? Цяпер дзіця плача, адмаўляецца ісці ў садок, баіцца, што зноў зачыняць у прыбіральні», — расказвае маці. 

Пасля таго, што здарылася, Рада звярнулася да загадчыцы садка Алены Драгун. 

«Ведаеце, што яна мне сказала? Давайце правядзём вочную стаўку вашага сына і выхавальніцы. Загадчыца стала казаць пра тое, што Лёша ў мяне фантазёр, што такога не было і што ў прыбіральні яго ніхто не зачыняў. Маўляў, ён сам застаўся там, а выхавальніца проста прычыніла дзверы на хвіліну, — кажа Рада. — Але яны не ўлічылі, што перад тым, як запрасіць мяне ў кабінет, гучна раіліся паміж сабой аб тым, што ўсё будуць адмаўляць».

27 жніўня Алена Драгун сабрала бацькоўскі сход па просьбе бацькоў, абураных такімі паводзінамі педагогаў. У групе, куды ходзіць сын Рады, працуюць тры выхавальніцы. Хто з іх зачыніў сына ў прыбіральні, Рада дакладна не ведае, але спадзяецца, што сама выхавальніца патлумачыць свае паводзіны перад бацькамі. 

Загадчыца садка каментаваць сітуацыю адмовілася. 

«Мне трэба час разабрацца. Званіце не раней за панядзелак», — сказала Алена Драгун. 

Наталля Тур

Каментары
Iceberg / Адказаць 27.08.2020 / 15:01

Я не понимаю, почему никогда не указываются фамилии.

К примеру, мне очень бы хотелось знать ФИО этой "замечательной" воспиталки, которая готова нанести ребёнку психологическую травму из-за лизоблюдской любви к диктатору!

14
Алесь Тыбульскi / Адказаць 27.08.2020 / 15:03

Чаму АМАП не вызвала? Злодзей павінен сядзець у турме а не ў прыбіральні!

12
Ляксей / Адказаць 27.08.2020 / 15:14

К Окрестина с малых лет приучают ((

6
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура