Праект партала
Стасункі
25.05.2020 / 19:07
Жыццёвая гісторыя: беларуская нявеста кінула амерыканца пасля таго, як яго бізнэс разарыўся

Кранальную гісторыю распавёў амерыканец на міжнародным форуме Reddit. Праз крызіс ён разарыўся, і яго беларуская нявеста, не захацеўшы жыць у галечы, збегла ў Мінск.

Вось гэты крык душы:

«Загадзя выбачаюся, але я не ў лепшым настроі, таму прабачце мне, калі гэты пост гучыць крыху эмацыйна.

Я пазнаёміўся з маёй (беларускай) дзяўчынай у Нью-Ёрку 1 год і 5 месяцаў таму, закахаўся ў яе. Мы пераехалі ў Лос-Анджэлес, жылі разам да мінулага верасня і планавалі ажаніцца ў красавіку, пакуль сітуацыя з covid-19 не разбурыла наш план.

Шэсць дзён таму яна сышла з дому, нічога не сказаўшы. Яна проста спакавала сваю торбу і сышла. Я высветліў, што яна вярнулася ў Мінск. Цяпер у мяне няма магчымасці звязацца з ёй. Калі я палячу ў Мінск, я нават не ведаю, дзе і як яе шукаць.

Я спустошаны. Я насамрэч кахаў яе і не магу ўявіць сваё жыццё без яе.

Ілюстрацыйны здымак. Фота Надзеі Бужан.

Я ведаю прычыну, праз якую яна была няшчасная, але я стараўся з усіх сіл. Я кірую тут рэстаранным бізнэсам, але праз крызіс, выкліканы каранавірусам, я страціў увесь свой бізнэс за апошнія чатыры месяцы, і на мне цяпер ляжыць вялізны фінансавы цяжар. Я ведаю, што спраўлюся з усім, калі не адразу, то да канца гэтага года.

Таму, калі я папрасіў яе зразумець, што мы не можам дазволіць сабе тое, што звычайна, праз фінансавыя цяжкасці, яна адчула, быццам я недастаткова добры да яе, і сказала, што калі б я быў рускім, я бы так не зрабіў. Яе словы пакрыўдзілі мяне, і я сказаў: «Ок, тады знайдзі сабе рускага чалавека».

Вось і ўсё — яна сварылася са мной праз тое, што я сказаў, тры тыдні. Я не гэта меў на ўвазе. Гэта вырвалася з мяне, але я насамрэч не гэта хацеў сказаць. Я такі ідыёт.

У мяне разбітае сэрца, і я цалкам разгублены без яе. Хто-небудзь можа мне дапамагчы, калі ласка? Я проста не разумею, як яна так раптоўна змянілася. Я гатовы выбачыцца і зрабіць штосьці для яе. Я нават не ведаю, як патлумачыць гэта сваёй сям’і, паколькі яны ўсё яшчэ занятыя планаваннем вяселля ў кастрычніку. Я баюся, што яна кінула мяне і я ніколі яе не ўбачу. Уся гэта сітуацыя прымушае мяне адчуваць сябе нікчэмным, быццам я страціў тое адзінае, што любіў у сваім жыцці больш за ўсё».

Nina.nn.by

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура