Праект партала
Рост
17.04.2020 / 08:47
Беларуска Таццяна Ткачова — адна з пераможцаў прэміі World Press Photo3

World Press Photo — самая прэстыжная штогадовая прэмія для фотажурналістаў. 16 красавіка аб'явілі яе лаўрэатаў за 2019 год. У намінацыі «Фатаграфія года» перамог здымак, зроблены ў Судане. Яго аўтар — Ясуесі Ціба з Японіі, які супрацоўнічае з агенцтвам AFP.

AFP

У намінацыі «Партрэты, другое месца сярод фотагісторый» перамагла беларуска Таццяна Ткачова з праектам «Паміж правам і сорамам» пра жанчын, што зрабілі аборт.

Таццяна Ткачова нарадзілася ў гарадскім пасёлку Краснаполле Магілёўскай вобласці. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «культуролаг-даследчык». У фатаграфіі — з 2015 года. Цяпер працуе ў газеце «Звязда».

Скончыла Акадэмію дакументальнай фатаграфіі і фотажурналістыкі Fotografika ў Санкт-Пецярбургу (2016). Выставы праходзілі ў Расіі, Літве, Грузіі, Беларусі.

facebook.com/tatsiana.tkachova

NN.by

Каментары
NavuchencaBK / Адказаць 17.04.2020 / 09:32

Малайца!
На жаль, мастацтва стварэньня не больш уплывовае за ужываньне пладамі мастацтва.
прыгадваю гісторыю фота разстрэлу в'етнамскага чырвонага вайскоўца амерыканскім афіцэрам ва ўмовах вайсковых дзеяньняў пасьля таго, як той кхмер замардаваў бяззбройных жанчын і немаўлятаў.
Фота было апубікаванае ўсімі сусветнымі агенцыямі . Але прычын разстрэлу мардоўца на фота не было і ў кампаніі ачарненьня вайны амерыканцаў ў В'етнаме гэта быў вельмі уплывовы жэст.
Фотарэпарцёра, хто зрабіўшы здымак, за намаганьні данесьці праўду моманту адсунулі адўсюль.
Дарэчы, несправядліва абалганага амерыканскага афіцэрам дзесяцігоддзі цкавалі, нападалі да разьбтага чэрапа і памёр ён, хворы на рак.

1
Лявонiха / Адказаць 17.04.2020 / 10:04

Беларускае золото  - наши женщины.

1
В оновном пред тобою я чист / Адказаць 17.04.2020 / 19:42

автор поймала хайп не за фото, а за названия к ним

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура