Праект партала
Навокал
01.04.2020 / 17:32
Мінскае атэлье раздае дызайнерскія маскі — паспяшайцеся! 6

Маскі выкананы па дызайне атэлье CorAlcor і прадстаўлены ў трох варыянтах: casual, брутальным і гламурным. Паколькі кожныя 2 гадзіны маску трэба мяняць, атэлье дорыць адразу дзве адзінкі, каб у людзей была прыгожая замена.

Маскі раздаюцца па папярэднім запісе ў Мінску па адрасе: вуліца Камуністычная, 4 (выхад з боку будынка АНТ). Запіс праводзіцца па тэлефоне 8 029 630-86-69 або ў сацсетках (Інстаграм, Укантакце, Фэйсбук).

Пры заяўцы трэба пазначыць імя і зручны часавы прамежак з 10.00 да 20.00 у будні (на гэтую інфармацыю будуць арыентавацца адміністратары пры складанні раскладу).

Апрацоўка зваротаў можа займаць некаторы час, але адміністрацыя CorAlcor абяцае адказаць кожнаму. Тых, хто будзе спазняцца, будуць чакаць не больш за 15 хвілін. Калі чалавек не паспявае, яго бронь аўтаматычна аддаецца наступнаму з ліста чакання.

Такія жорсткія рамкі неабходныя: каб не ставіць здароўе людзей пад небяспеку, пасля кожнага наведвальніка ў CorAlcor праводзяць паўгадзіннае праветрыванне і апрацоўку ўсіх паверхняў антысептыкам. Таму папярэдні запіс і пунктуальнасць абавязковыя — інакш супрацоўнікі атэлье не паспеюць прыняць усіх ахвотных.

Маскі раздаюць бязвыплатна. Не трэба падпісвацца на рассылку ці старонку ў сацсетках, нешта рэпосціць і лайкаць. Дастаткова проста запісацца і прыйсці своечасова, папярэджваюць у атэлье. 

NN.by

Каментары
Алексей минский / Адказаць 01.04.2020 / 18:49

Ага, уже побежал....

2
хтосьці / Адказаць 01.04.2020 / 19:26

такі сабе жарт, хутчэй з адценнем суму

0
HENRIK KWINTA / Адказаць 01.04.2020 / 19:31

Што хочацца сказаць-ИДЫЁТЫ ! Хваробе напляваць якая на табе маска, па дурасци мы уперадзе Планеты усей.

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура