Праект партала
Тое-сёе
25.02.2020 / 15:29
Беларуска Таццяна Ткачова — сярод фіналістаў прэміі фотажурналістыкі World Press Photo

Сярод фіналістаў 63-й міжнароднай прэміі фотажурналістыкі World Press Photo — беларускі фатограф Таццяна Ткачова. Яна прадставіла свае працы ў катэгорыі «Партрэты». Пераможцы будуць абвешчаныя вечарам 16 красавіка на Сусветнай выставе фатаграфій у Амстэрдаме, паведамляе baj.by. Цяпер Таццяна працуе фотажурналістам у газеце «Звязда». 

Таццяна Ткачова трапіла ў спіс фіналістаў з працай «Паміж правам і сорамам» — гэта гісторыі жанчын, якія зрабілі аборты па розных прычынах.

Праца з праекта «Паміж правам і сорамам». Фота: Таццяна Ткачова

Праца з праекта «Паміж правам і сорамам». Фота: Таццяна Ткачова

NN.by

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура