Праект партала
Тонус
29.02.2020 / 15:37
Як узняць настрой, калі вас заганяе ў дэпрэсію адсутнасць сонца

Пры канцы зімы і ранняй вясной праз адсутнасць цяпла і сонца мы часта адчуваем апатыю і млявасць. Але мы жывём у такім клімаце, што пакуль будзем чакаць спрыяльнага надвор’я, пройдзе паўгода. Адкладаць жыццё на потым — не варыянт. Сонечны настрой трэба ствараць сабе самім тут і цяпер.

Запальвайце святло

Вы прыйшлі дадому, сцягнулі нязручную вопратку, упалі на канапу і забыліся. Як пазбегнуць гэтага сцэнара? Не эканомце на святле, не сядзіце ў прыцемках. Запальвайце ў пакоі ўсе лямпы. Хоць гэта і штучнае святло, але ж святло. Паверце, вы фізічна адчуеце сябе лепш.

Дастаньце з гардэроба самыя яркія рэчы

Калі за акном суцэльная шэрасць, то найлепшае рашэнне — надзець яркія колеры проста на сябе. Не рашаецеся прыйсці на працу ў жоўтай сукенцы? Купіце шкарпэткі з яркімі смешнымі малюнкамі (вы будзеце ўсміхацца, гледзячы на іх). 

Ну альбо ухутвайцеся ў аранжавы шалік. Вам будзе прыемна бачыць сваё адлюстраванне ў вітрынах крамаў, калі вы адправіцеся на шпацыр.

Дарэчы, пра шпацыры і аранжавы колер. Не лянуйцеся днём выйсці з офіса хаця б на паўгадзінкі, каб падыхаць свежым паветрам. У час прагулкі зайдзіце ў бліжэйшую краму і вазьміце апельсіны ці мандарыны. І не абавязкова іх есці — проста пакладзіце на працоўны стол побач з сабой. У вас будзе персанальнае сонейка. Да ўсяго, пах цытрусу будзе бадзёрыць і ствараць настрой.

Чытайце

Студзень, люты, пачатак сакавіка — спакойны час, мы шмат вечароў праводзім дома, маючы магчымасць пабыць сам-насам з сабой. Чаму б не выкарыстаць гэты час з карысцю? Прабавіць вечар за кніжкай, якую даўно хацелі прачытаць? Галоўнае — стварыце правільныя ўмовы: адкладзіце тэлефон, заварыце гарбату, прыхапіце пакет з любімымі цукеркамі. Вы не заўважыце, як перанесяцеся з шэраватай рэальнасці ў свет фантазій.

Бярыце сяброў — і ў лазню

Адназначна верне жыццёвы тонус наведванне лазні ці СПА з добрымі сябрамі ці каханым чалавекам. І цела адпачне, і душа. 

Паход у лазню вы можаце спалучыць яшчэ і ароматэрапіяй, дадаўшы эфірныя алеі мяты, эўкаліпта, піхты.

А паход у СПА спалучыць з масажам.

Рухайцеся

Можна нарэшце пачаць хадзіць у трэнажорную залу (халодныя вечары прапускаць не асабліва крыўдна, у адрозненне ад летніх), запісацца на заняткі тэнісам, паперакідваць валанчык у бадмінтон у «Мінск-Арэне» ці адправіцца ў школу танцаў.

Прыгадайце, а ці даўно вы каталіся на каньках? Не памятаеце? Значыць, прыйшоў час узнавіць старыя навыкі.

Згадайце дзіцячыя забавы

Ёсць яшчэ адзін дзейсны спосаб узняць настрой. Батуты. Не саромейцеся прыйсці ў батутны цэнтр самі, без дзяцей. Бярыце сяброў і адпраўляйцеся скакаць — усе цяжкія думкі вылецяць з галавы. 

Проста дайце адпачыць свайму целу

Зладзьце дамашні спа-салон: набярыце ванну, дадайце пену з вашым любімым пахам, запаліце свечкі, уключыце прыемную музыку.

Парадуйце скуру мяккім масажам лёгкага і вельмі пяшчотнага мыла-скраба Nature's Delight з новай серыі «Беліты-М». 

Перад фасоўкай яшчэ цёплае мыла вельмі старанна ўзбіваюць, каб яно насыцілася мільёнамі звышдробных бурбалак. Пры застыванні мыла-скраб захоўвае порыстую структуру, якая вельмі нагадвае зефір. Такая тэкстура мае незвычайныя тактыльныя ўласцівасці — мыла-скраб пяшчотнае і лёгкае, а пры кантакце з вадой ператвараецца ў мяккую крэмавую пенку.

Прачытаць падрабязней пра серыю мылаў-скрабаў Nature's Delight.

У серыі Nature's Delight чатыры араматы: сакавітай дыні, акіянскага брызу, яркага цытрусу і кавы, якая бадзёрыць. Што важна, мыла-скраб мае ў складзе 93% натуральных інгрэдыентаў і не ўтрымлівае сульфатаў.

Мыла-скраб масажуе скуру і адшалушвае арагавелыя клеткі, шліфуе яе, вяртаючы аксаміцістасць, змякчае, спрыяе рэгенерацыі, танізуе і ўвільгатняе.

Пасля гарачай ванны заварыце какаву, дадайце маршмэлоў ці цынамон. А тады апранайце любімую піжаму, хавайцеся пад плед і глядзіце новы серыял ці лёгкае альбо даўно забытае добрае кіно.

І ўсміхайцеся!

Самая простая парада, як вярнуць сабе і іншым сонечны настрой: усміхайцеся! Усмешкі і абдымкі — гэта бяздонны рэзервуар з пазітыўнымі эмоцыямі.

Ілюстрацыі — Shutterstock.com.

Nina.nn.by

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура