Праект партала
Накіпела
10.01.2020 / 20:10
Гендарная актывістка Колб: Вазочнік Аўдзевіч лез мне рукамі пад сукенку49

9 студзеня ў мінскім клюбе «Бруге» адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці-2019». Гэтая прэмія ўручаецца штогод актывістам, якія найбольш сябе праявілі за азначаны перыяд. Але на гэты раз уручэнне прэміі адзначылася сэкс-скандалам.

Гендарная актывістка, заснавальніца моладзевай жаночай ініцыятывы «Больш цела» Марыя Колб на сваёй старонцы ў фэйсбуку абвінаваціла актывіста-вазочніка Аляксандра Аўдзевіча ў дамагальніцтвах.

Марыя Колб. Фота budzma.org.

Адметна, што Аўдзевіч у той вечар стаў адным з пераможцаў. У намінацыі «Рэгіянальная падзея» прэмію атрымаў праект Аўдзевіча «Інклюзіўны барыста». Мэта гэтага праекта — дапамагчы інвалідам-вазочнікам з працаўладкаваннем.

Пасля афіцыйнай часткі некаторыя ўдзельнікі імпрэзы накіраваліся адзначаць падзею на кватэру да Аляксандра Аўдзевіча.

«Учора на вечарыне, дзе сабраліся дасведчаныя НДАшнікі, мяне аблапаў Саша Аўдзевіч, досыць вядомы актывіст. У пэўны момант ён стаў настойліва чапаць мае ногі, частку вышэй за калена, лезьці рукамі пад маю сукенку, хоць я і прыбірала ягоныя рукі, і казала, каб ён гэтага не рабіў.

Пасля ён раптоўна спыніўся і стаў выганяць з кватэры: «Я думаю, табе трэба сысці. Вось там дзверы, наперад! Сыходзь проста зараз», — тое, што я чула ў свой адрас», — напісала Марыя Колб.

«Пакуль я шукала сваё паліто, ён указваў мне на дзверы словамі і рукамі, што бачылі некалькі іншых прысутных. І вось у мяне пытанне: чаму я маю пакутаваць, перажываць увесь гэты трэш? Толькі з-за таго, што ў мяне ёсць ногі, а ў яго няма тармазоў?

Няважна, у якой сферы — дзяржаўнай або некамерцыйнай — такое адбываецца, але гэта не норма. Чалавек не мае права сабе дазваляць урывацца ў чыюсьці асабістую прастору. Я ні да чаго не заклікаю і нічога не патрабую. Хачу толькі надаць такім выпадкам голасу. А ўжо вашая справа, з кім падтрымоўваць кантакты і партнёрскія сувязі, а на чые каштоўнасці можна заплюшчыць вочы — «чалавек жа харошы і эксперт нічыво», — адзначыла Колб.

«НН» звярнулася па каментар да самога Аляксандра Аўдзевіча. Ён прызнаў, што канфлікт сапраўды быў, але абвінавачанні ў дамагальніцтвах назваў «трызненнем».

Аляксандр Аўдзевіч атрымлівае прэмію чэмпіёна грамадзянскай супольнасці. Фота belngo.info.

«Інцыдэнт быў, так. Я папрасіў сысці: і што тут такога? Кватэра ж мая. Проста папрасіў і ўсё.

Што было б, калі я кожны раз спрабаваў напісаць пост пра нешта такое. Ціпа на мяне не так паглядзела прадавачка, а ахоўнік не прытрымаў дзверы…

Карацей, я прашу прабачэння. Павёў сябе, хутчэй за ўсё, як мудак.

На радасцях ад прэміі мы добра так выпілі. Можа, штосьці і сказалі адно адному.

Я, шчыра, упершыню бачыў чалавека, можа, ён падаўся мне падазроным, сядзеў адзін у пакоі, а не з усімі. Я рэальна не памятаю. Але прашу прабачэння, што зрабіў гэта так груба.

Гаўно вылазіць вонкі. Больш ніякіх «левых» людзей дадому не запрашаю. Вечарына, здаецца, атрымалася. Спадзяюся, я не нагаварыў больш глупстваў? Усіх люблю і абдымаю», — сказаў нам Аўдзевіч.

Сямён Цыбульскі

Каментары
Той самы / Адказаць 10.01.2020 / 20:18

Ідзі правер як было... У такіх выпадках лепш маўчаць, калі немагчыма нешта даказаць.

25
Satan / Адказаць 10.01.2020 / 20:18

Ох уж эти активисты и активистки. Хорошо таки быть анонимом. Лапай хоть каждый день, хоть сразу нескольких. Плохо, конечно, когда порой твои палевные фотки попадают на тут.бай... Но шо поделать... это издержки профессии =)

19
Пассат Б3 / Адказаць 10.01.2020 / 20:31

Ну проста трэба было першапачаткова фильтраваць, каго запрашаеш на вечарыну. Адна справа людзі, якія займаюцца сапраўды важнымі рэчамі, накшталт сацыялізацыі інвалідаў, а іншае -- розныя хайпажоры, эксплуатуючыя «гендарную» тэму, на якую можна атрымаць заходніх грантаў, і з якімі ўвогуле невядома як сабе паводзіць, каб цябе потым не дай бог ні ў чым не абвінавацілі.

33
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура