Праект партала
Тое-сёе
12.12.2019 / 11:52
Беларускую ўдзельніцу міжнароднага конкурсу прыгажосці ў В’етнаме пакусала малпа3

Аліна Воўчанка прадстаўляе Беларусь на міжнародным конкурсе прыгажосці Miss Extreme World 2019.

Гэтымі днямі фінал шоу якраз адбываецца ў В’етнаме. У праграме, акрамя асноўнага конкурсу, шмат мерапрыемстваў. Удзельніцам паказалі краіну ва ўсёй прыгажосці: завезлі ў рыбацкія вёскі, дзе частавалі марскімі далікатэсамі, каталі на квадрацыклах па акіяне, ладзілі фотасесіі на востраве архідэй.

Адным з мерапрыемстваў было наведванне вострава малпаў. Малпы там належаць да двух відаў: макак-рэзус і макак-крабажэр. Яны лёгка ідуць на кантакт з турыстамі.

«Там іх сотні. І галоўны атракцыён — іх пакарміць. Арганізатары нас папярэдзілі, як паводзіць сябе, калі малпа ўкусіць або ўскочыць на цябе. Каб малпа адышла, дастаткова паказаць ім пустыя далоні, і яны імгненна згубяць цікавасць. Але так здарылася, што малпа ўкусіла менавіта мяне, доктара-эпідэміёлага», — расказвае Аліна Воўчанка.

Пад вечар у Аліны апухла рука і паднялася тэмпература. Аліна звярнулася ў бальніцу.

Аліне зрабілі прышчэпку і адпусцілі на конкурс.

У гэты ж вечар Аліна Воўчанка атрымала карону віцэ-міс Miss Extreme World 2019.

Сёння Аліна вяртаецца дадому, але перад самалётам яшчэ раз вымушаная была забегчы ў бальніцу, зрабіць яшчэ адну прышчэпку.

«У мяне аформленая страхоўка, таму я не асабліва хвалююся, што будзе і да чаго. І яшчэ раз хацелася б усім нагадаць: думайце пра сваю бяспеку! Ніколі не ведаеш, дзе і якая малпа цябе пакусае», — кажа Аліна Воўчанка.

Наталля Тур

Каментары
Гопнiк з Малiнаукi / Адказаць 12.12.2019 / 12:55

Очень познавательная статья, да ещё и платная... Интересно что там, под катом? Наверное фото укусов, или там оголённые места, которые только платно можно показывать?) ...................

0
Лара Крофт / Адказаць 12.12.2019 / 23:51

Не фартануло девушке...

0
Грамазека / Адказаць 14.12.2019 / 11:50

Ии я б яе пакусал.

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура