Праект партала
Накіпела
12.12.2019 / 10:37
«Я не любіла сваю дачку. Калі пабачыла дзве рыскі, першай думкай было: я нешта сапсавала». Шчыры аповед пра мацярынскую любоў9

Журналістка Марыя Грыц, мама 7-месячнай дачкі, падзяліліся шчырым допісам пра тое, што любоў да дзіцяці прыходзіць не адразу.

«Я не любіла сваю дачку. Не было гэтага чакання цяжарнасці і прадчування цуда. Калі пабачыла дзве рыскі, першай думкай было: так, я нешта сапсавала, трэба прачытаць інструкцыю.

Фота Елізаветы Мяхедка.

Я не любіла яе, калі станавілася на ўлік у паліклініку, здавала тысячы аналізаў і вёдры крыві. Але на першым УГД пачула грукат яе сэрцайка, і мяне проста затапілі слёзы. Медсястра так здзівілася і расчулілася, што тайком ад урача зрабіла здымак з манітора і сунула мне выяву ў картку.

Я не любіла яе, калі маленькія пяткі ноччу адгіналі мае рэбры, а галава ціснула на ўсё, што там звычайна ёсць унутры чалавека. І калі акушэрка паднесла да мяне гэтага новага, яшчэ мокрага чалавека і сказала: «Мама, у вас здоровая дочь». І потым час у радзільні, і дома…

Мяне моцна душыла, што ўсе ажно калоцяцца ад шчасця бацькоўства, а мне неяк… ніяк. Нібыта прырода не адсыпала ўзнагароды за ўсе пакуты. Нібыта ў мяне недаразвітае сэрца, ці што са мной не так?

Падтрымала мая цёця, якая прызналася, што ў першы дзень нічога не адчувала да свайго малога, а толькі потым, калі ўжо пачала ў яго ўкладацца, пакрысе прыйшло гэта пачуццё.

Праз пэўны час ужо прымірылася і вырашыла, што любіць і не абавязкова: я буду клапаціцца пра яе, абараняць, слухаць, спачуваць і падтрымліваць — някепскі набор, мяркую.

Быў сонечны дзень. Ганка хацела спаць, але тарашчыла свае аграменныя іншапланяцянскія вочы і рыпела. Я ўзяла яе на рукі, каб угайдаць, і мяне натуральна накрыла. Накрыла пуховай коўдрай зусім невядомых раней пачуццяў. Не моцна, не з галавой адразу, а так, толькі адзін бачок, потым другі, і ногі, за імі плечы. Стала цёпла-цёпла, утульна і быццам я нарэшце вярнулася дадому.

Цяпер я не магу надзівіцца на яе, бы гляджу лепшы ў свеце серыял: вось Гануля першы раз усвядоміла свае ногі, потым зразумела, што гэта яе рука з лыжкай бʼе яе па галаве, усмешкі, словы, сама сядзіць, гуляецца, спявае…

Я абажаю сваю дачку. Але не з першай хвіліны, і не з сотай, і не з тысячнай. Лёгка сказаць: не давайце сацыяльным клішэ псаваць свае нервы. Але хай мая гісторыя дадасць жвірынку ўпэўненасці якой будучай матулі».

Марыя дадае: ёй самой тады было дужа няёмка пра гэта прызнацца — нават мужу ці маці.

«Фільмы — у іх ні пра наступствы кесарава сячэння, ні пра пасляродавую дэпрэсію, ні пра паступовы прыход любові звычайна не кажуць», — прызнаецца яна.

Nina.nn.by

Каментары
Жэнiк / Адказаць 12.12.2019 / 14:37

интересный аспект затронут, как возникает любовь к своему ребенку, на какой стадии беременности или позже когда он родится, когда осознаешь что любишь его...У меня как у отца отцовски чувства проявились не сразу после выписки малыша с амой из роддома, я думаю любовь возникает со временем, когда начинаеш заботится о нем , когда поменял кучу памперсов , и многое другое, через что приходится пройти пока ребенок начнет понимать что он человек ....Любовь этот плодотворная работа, над собой в первую очередь.

0
metsavend / Адказаць 12.12.2019 / 15:50

Не знаю, что это - бред или просто не профессионализм матери семи-, восьми-, десяти-, годовалого ребёнка, но я бы не взял на работу такого работника. Это я говорю как отец четверых детей, как человек в силу физиологических особенностей мужчины и женщины если не на сто процентов, то, как мне кажется, процентов на 98-99 понявший суть материнства. А "огромадные", "инопланетянские", "накрыло" - это журналистика? Нет, сударыня, соглашусь, что вас запоздало посетило материнское чувство, но журналистка вы никакая. Займитесь чем-то другим. А журналистика без вас обойдётся.

12
NavuchencaBK / Адказаць 12.12.2019 / 16:42

Менавіта наступствы сучаснага соцыюма вядуць да нелюбові да плоці ад сваёй плоці. Як модна не любіць сваю копію, носьбмта ўсяго горшага і лепшага ў цябе, тваю мару і надзею?.. Але час Калі-Юга навучыў люд зьнігчаць самога сабе праз на яго падобных і каб не прцягнулі жыцьцё на гэнае зямлі, подаўжыўшы свой род, арганізацыі самагубзтваў пвдлеткаў, навязваньне поглядаў на грамадзтва не абцяжараная нашчадкамі. Як казаўшыя Ліса Аліса і кот Базыль, ты сам сабе вораг, Бурацінка!

10
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура