Праект партала
Накіпела
06.12.2019 / 20:08
Вядомая ўкраінская дызайнерка скарысталася малюнкамі беларускай мастачкі, а ў знак падзякі прыслала ёй хустку8

На хустцы, канечне ж, быў прынт той самай мастачкі.

Непрыемная гісторыя здарылася ў беларускай мастачкі, спецыялістцы па выцінанках Лізаветы Чырвонцавай.

Аднойчы ўкраінская сяброўка даслала ёй фота калекцыі адзення вядомай ва Украіне дызайнеркі Раксаланы Багуцкай.

Фота: facebook.com/RoksolanaBogutska

«І даўно ты супрацоўнічаеш з Багуцкай? Бачу твае працы, але нідзе не бачу твайго імя», напісала мне тады мая сяброўка», — распавядае Лізавета.

Вядома, беларуска адразу звязалася з украінскай дызайнерскай.

«Яна мне сказала, што ўбачыла мае працы ў інтэрнэце, працы ёсць у маіх альбомах у фэйсбуку», — распавядае Лізавета Чырвонцава.

Праца беларускай мастачкі Лізаветы Чырвонцавай. 

А так выглядаюць сукенкі Раксаланы Багуцкай. Фота: facebook.com/RoksolanaBogutska

Раксалана Багуцкая не спрачалася з тым, што, сапраўды, выкарыстала працы Лізаветы. У подпісе да калекцыі пасля звароту мастачкі нават пазначыла яе імя. Аднак пра матэрыяльную кампенсацыю не адказала нічога. 

«Калі пра гэты непрыгожы ўчынак сталі пісаць і адзначаць мадэльерку ў допісах украінскія мастакі, дызайнерка перада мной выбачылася. Абяцала будучае супрацоўніцтва летам. Калі я напісала, ці кампенсуецца гэтым супрацоўніцтвам парушэнне аўтарскіх правоў, нічога не адказала. А зараз во, даслала хустку з маім жа малюнкам. Маўляў, глядзі і выцірай слёзы», — узрушаецца Лізавета Чырвонцава.

Падарунак, які прыслала Чырвонцавай дызайнерка Багуцкая. 

Наталля Тур, фота з архіва гераіні

Каментары
хамса / Адказаць 06.12.2019 / 21:07

“Маўляў, глядзі і выцірай слёзы”.. горкая дасціпная выснова

2
Лявонiха / Адказаць 06.12.2019 / 21:45

Вот - вот.. А было бы у нас ВКЛ с Украиной и проблем бы не было.

17
Henry / Адказаць 06.12.2019 / 22:13

Свет несправядлівы. Думалі мы тут дзікія сядзім і нічога не ведаем.

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура