Праект партала
Тонус
06.12.2019 / 11:44
Ніякага вазеліну! Касметолаг раіць, як выбраць крэм на зіму

Сабралі некалькі парадаў пра тое, як правільна выбраць крэм, які абароніць скуру ў халады.

Фота Надзеі Бужан.

Спачатку пра кампаненты, якіх быць не павінна. Гэта вазелін (petrolatum), парафін (paraffinum) і воск (microcrystalline wax).

«Гэтыя кампаненты маюць добрае ахоўнае дзеянне ад страты вільгаці, але пры пастаянным выкарыстанні клеткі скуры перастаюць аднаўляць ліпідны бар’ер самастойна, скура не ўтрымлівае вільгаць. У выніку чалавек не можа абысціся без крэму і яго пачынае непакоіць сухасць і сцягнутасць скуры», — тлумачыць касметолаг Наталля Муха.

Фота Надзеі Рукавічнікавай.

Таксама трэба пазбягаць у складзе мінеральнага алею (mineral oil), бо ён забівае поры і запавольвае натуральны працэс рэгенерацыі скуры. Фармальдэгіды (formaldehyde) і трыэтаналамін (triethanolamine) паскараюць старэнне клетак скуры, зніжаюць яе эластычнасць. А кансерванты (парабены), бензафенон (benzophenone-3) і штучныя фарбавальнікі (Е-100, Е-182) могуць выклікаць алергію.

«У складзе зімовага пажыўнага крэму павінны быць тыя ж кампаненты, што ўваходзяць у склад гідраліпіднай мантыі скуры — натуральнага ахоўнага слоя нашага цела.

Гэта тлустыя кіслоты, напрыклад альфа-ліпоевая, алеінавая, цэраміды, а таксама вітамін Е, алеі, гліцэрын, экстракты водарасцяў, якія затрымліваюць вільгаць унутры эпідэрміса і не даюць скуры перасохнуць», — раіць касметолаг.

НЛ

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура