Праект партала
Рост
17.10.2019 / 20:56
Стала вядомая пяцёрка дзяўчат, якія прадставяць Беларусь на міжнародным конкурсе мадэляў плюс-сайз 8

Сёння журы абвясціла пяцёрку тых, каму выпаў шанец прадставіць Беларусь на конкурсе прыгажосці мадэляў плюс-сайз, які адбудзецца ў Кіеве 5-10 лістапада. 

Сярод пераможцаў нацыянальнага адбору журы выбрала: 

1. Вікторыя Клявец, дызайнерка і інструктарка па стрып-пластыцы.

2. Ірына Вайніцкая, блогерка. 

Ірына Вайніцкая злева, Вікторыя Клявец справа. 

3. Наталля Калеснікава, бізнэсвумен з Гомеля. 

Наталля Калеснікава.

4. Інга Буліцкая, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар 

Інга Буліцкая.

5. Аліна Воўчанка, кандыдат навук, псіхолаг. 

Аліна Воўчанка.

Але фактычна ад Беларусі едзе шэсць дзяўчат. Нагадаем, што Ванэса Марская, хоць і будзе прадстаўляць Нігерыю, але рыхтавацца будзе разам з беларускімі ўдзельніцамі. 

Дырэктарка конкурсу Яўгенія Цюленева прызналася «Нашай Ніне», што сама не чакала, што так цяжка будзе выбраць фінальную пяцёрку. 

«Трэці дзень у нас усіх баліць галава. І гэта не прыдумкі. Спачатку скарацілі спіс да сямі дзяўчат, пасля доўга мучыліся, але нарэшце прынялі рашэнне скараціць спіс да шасці чалавек. Пасля вагаліся над пытаннем, можа пакінуць шасцёрку, але мы не павінны пераўтвараць міжнародны конкурс у Міс Беларусь. Паверце, рашэнне далося вельмі цяжка. Мы хацелі паказаць, што дзяўчаты плюс-сайз могуць быць рознага росту, рознага ўзросту, і нават рознага памеру. Плюс-сайз — гэта і 46 памер адзення, і 54. Але хачу заўважыць, што гэта конкурс. Пераможцамі не могуць быць усе. Таму спадзяюся на тое, што тыя, хто не трапіў у пяцёрку сёлета, не будуць мець на журы крыўду і паспрабуюць свае сілы на наступны год», — расказала Яўгенія Цюленева.

Наталля Тур, фота Яўгеніі Прыгодзіч, Алега Палонскага

Каментары
хамса / Адказаць 17.10.2019 / 21:49

Ніна, можа хопіць ужо карміць нас гэтымі тлустымі жэншчынамі? мы імі ўжо перакормлены

7
ВЛКСМ / Адказаць 17.10.2019 / 22:03

хамса, вай, аполитично рассуждаешь. И это тогда, когда наша страна не выполнила план по разнообразию и терпимости. Может ты еще и в глобальное потепление не веришь, да простит меня Святая Грета?

2
Алесь Нязгода / Адказаць 17.10.2019 / 22:20

Прыгожыя дзяўчыны!

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура