Праект партала
Дома
17.10.2019 / 10:41
У мінскіх радзільнях маладым мамам будуць уручаць каробкі з падгузкамі і дзіцячым пюрэ2

Каробкі з неабходнымі падарункамі будуць уручаць ва ўсіх радзільнях Мінска, а таксама ў РНПЦ «Маці і дзіця» і клінічным радзільным доме Мінскай вобласці. Акцыя працягнецца да 15 мая. За гэты час плануюць раздаць 14 тысяч каробак.

«Выдаваць падарункавую каробку маладой маме будуць адразу пасля нараджэння малога: у першыя ці другія суткі. Там шмат карысных рэчаў і сродкаў, якія спатрэбяцца ўжо ў першыя дні жыцця дзіцяці і аблегчаць клопаты бацькам», — расказала Марына Шкроб, намеснік галоўнага ўрача па акушэрска-гінекалагічнай дапамозе 5-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

Што будзе ў каробцы? Гэта падгузкі, гігіенічныя пялёнкі, лактацыйныя укладыші, дзіцячае харчаванне, нагруднік, альбом для мамы, зніжкавыя карткі, крэм для скуры і іншае.

Праект па ўручэнню падарункавых набораў маладым мамам упершыню быў запушчаны ў студзені 2019 года. Ініцыятыву рэалізуе адукацыйны праект «МамаPro» пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя.

Nina.nn.by

Каментары
православный / Адказаць 17.10.2019 / 11:19

Почему не Рогачева, Пинска, Столбцов? За чей счет подарки? Что за бред? Срочно выезжаем рожать и жить в Минск. Гродненскую область Польше продадим, а Могилевскую России, так и протям еше в Минске пару лет.

0
Жэнiк / Адказаць 21.10.2019 / 20:05

в Минске и так средний зароботок выше чем по стране минимум в два раза, еще и на подгузники можнорассчитывать, нужжно всем в минск перебиратся срочно

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура