Праект партала
Рост
11.10.2019 / 18:40
У Беларусі расце разрыў у аплаце працы мужчын і жанчын. У сферы ІТ гэта 40 працэнтаў!21

У Беларусі расце разрыў у аплаце працы мужчын і жанчын. Калі ў 2005 годзе ён складаў 20,9%, то летась — 27,3%.

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота з сайта Wargaming.com.

«Розніца ў аплаце захоўваецца, як у пераважна мужчынскіх, так і ў жаночых прафесіях», — расказала навуковая супрацоўніца цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Марыя Акулава падчас семінара аб мерах падтрымкі жанчын на рынку працы.

Калі глядзець на найбольш высокааплатных супрацоўнікаў, то разрыў у заробках перавышае 35%. Прычым 26,7% з іх нельга патлумачыць адукацыяй, вопытам ці прафесіяй.

Цікава, што ў прыватным сектары розніца ў заробках мужчын і жанчын ніжэйшая, чым у дзяржаўным.

«Тут адной з прычын можа быць тое, што, верагодна, у больш кваліфікаваных жанчын ёсць стымул сыходзіць у прыватны сектар, таму што гэта адзіны спосаб для іх падтрымліваць устойлівы і добры ўзровень даходу для сябе і сваёй сям’і», — мяркуе даследчыца.

Самы вялікі разрыў у аплаце працы за 2018 год назіраўся ў сектары ІТ — 40%. А самы нізкі — у галіне транспарту і лагістыкі (6%).

Прычын розніцы ў заробках шмат. Марыя Акулава пералічвае толькі некаторыя з іх:

«Жанчыны выбіраюць менш аплатныя галіны, якія дазваляюць ім больш гнуткі графік працы — свайго роду плата за тое, што з’яўляецца больш магчымасцяў выконваць дамашнюю работу. Таксама гэта недахоп STEM-адукацыі. І тое, што ў нас усё роўна існуе істотны перакос у той адукацыі, якую абіраюць мужчыны і жанчыны пасля школы».

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота Волі Афіцэравай.

«А хто сёння не пускае маладых дзяўчат у інжынеры ці ІТ-спецыялісты? Такіх жа абмежаванняў няма, — заўважае начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацабароны Алег Токун. —

Цяпер кажуць: павінны у ІТ працаваць 50% мужчын і 50% жанчын, у шахтах — 50 на 50. А для чаго мы так робім, ці ёсць запыт ад грамадства на гэта? Каб была проста нейкая міфічная роўнасць?

Павінна быць эканамічная эфектыўнасць. І людзі павінны займацца любімай справай».

Nina.nn.by

Каментары
Dr. Leper / Адказаць 11.10.2019 / 18:42

Потому что девочки не хотят в разработку, девочки хотят в тестирование. QA стоит меньше.

11
Непрыхвасьцень / Адказаць 11.10.2019 / 18:58

бугага, для квалифицированных программисток нет никакой разницы в оплате в сфере ойти с мужчинами, зуб дам. Всё дело в том, что подавляющее большинство женщин в данной сфере - тесцяроушчыцы, дизайнерши, контент-манагерши да хэдхантинг-багини да прочие офис-менеджерши. так что, совершенно очевидно, что получают женщины очень даже дофига не будучи собственно разработчиками. И вообще, уже туДбай и анальнер данную тему обсосали от и до, заняться нашей ниве нечем: хайпить на тему IT?

11
Mob100 / Адказаць 11.10.2019 / 20:26

Ну что ж, пора издать декрет, обязать ит предприятия (члены пвт) : 1. Довести половой состав коллектива до 50 на 50 м/ж 2. Обеспечить равную оплату труда по тарифной ставке Срок исполнения 1 ноября 2019!

6
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура