Праект партала
Тое-сёе
09.10.2019 / 13:47
Журналістка «Нашай Нівы» працягвае змаганне за перамогу на конкурсе «Каралева XL»6

Толькі не трэба хапацца за галаву і рыхтаваць гнеўныя каментары. Гэта дзяўчаты-удзельніцы конкурсу «Каралева XL», самі пасмяяліся з сябе, калі ліфт, на якім падымаліся ўдзельніцы конкурсу, паказаў перагрузку.

З жартамі і прыколамі адбыўся яшчэ адзін этап адбору на конкурс Top of the World Plus Size, які адбудзецца ў Кіеве ў лістападзе.

Чытайце: У Мінску выбіралі Каралеву XL. Гонза-рэпартаж з месца падзей ФОТЫ

Цягам двух дзён трэнеры, мадэлі, стылісты і фатографы вучылі нас, 20 дзяўчат, тонкасцям мадэльнага бізнэсу.

Я, карэспандэнт «Нашай Ніны» Наталля Тур, калі рабіла гонза-рэпартаж, нават і не чакала, што траплю ў 20-ку лепшых. Але цяпер трэба прайсці выпрабаванне да канца. 

Магчыма, тым, хто паспрабаваў сябе ў ролі мадэляў плюс сайз, усё здавалася элементарным, а вось мне, чалавеку далёкаму ад усяго гэтага, было нават дзіўна даведацца, што ў мадэляў такая адметная паходка, таму што ножку спачатку трэба ставіць на пятачку. Пра гэта расказала дырэктар мадэльнага агенцтва BJMODELS Юлія Багук.

Трэнер Яўгенія Ткачова дзялілася досведам, як трымаць сябе ў тонусе, а Кацярына Гардзеева адкрыла сакрэт, што ўсе фігуры дзеляцца на чатыры тыпы, і заўсёды выглядае шыкоўна той, хто ведае свой тып і што яму пасуе. 

Атмасфера на праекце сяброўская. Тут ніхто не падкладае адна адной шкло ў туфлі, і абавязкова скажуць, калі трэба паправіць макіяж ці нешта з адзення. Больш за тое, па негалоснай дамове удзельніц, у незалежнасці ад таго, хто будзе прадстаўляць Беларусь на міжнародным узроўні, у Кіеў едзе ўся дваццатка. Таму што такая падтрымка лішняй дакладна не будзе.

Заўтра стане вядомым, хто ўвойдзе ў дзясятку наймацнейшых прэтэндэнтак на карону «Каралевы XL».

А на тут можна зрабіць свой выбар і прагаласаваць за дзяўчыну, якая спадабалася найбольш.

Nina.nn.by, фота Надзеі Бужан, kp.by, tut.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура