Праект партала
Тое-сёе
27.09.2019 / 11:54
Мінчанка заявіла, што былы кавалер яе згвалціў. Але міліцыя не паверыла і пакарае дзяўчыну10

Карэспандэнка агенцтва «Мінск-Навіны» правяла дзень з супрацоўнікам крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС Мінска.

«Бліжэй да паўночы Ян Барэйша адправіўся на чарговы выклік: на вуліцы Палявой дзяўчына сцвярджала, што была згвалтаваная. У кватэры на ложку сядзела заплаканая заяўніца ў падранай майцы і яе былы кавалер. Аказалася, маладыя людзі выпілі, заняліся сэксам, пасля чаго сталі ўспамінаць мінулае. Але так і не змаглі прыйсці да кансэнсусу, хто быў вінаваты ў разрыве адносін. Пачаўся скандал, дзяўчына вяла сябе вельмі эмацыйна, кідалася ў бойку. Не вытрымаўшы, хлопец выставіў яе за дзверы, прычым у адной майцы. Былая каханка відавочна не чакала такога павароту падзей і вырашыла адпомсціць: патэлефанавала ў міліцыю, паведаміўшы пра згвалтаванне. Цяпер яе прыцягнуць за лжывы выклік», — расказвае адну з гісторый выданне.

NN.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура