Праект партала
Тонус
14.08.2019 / 17:18
Ці дапамагаюць ачышчальныя палоскі пазбавіцца ад чорных кропак на скуры? Адказвае касметолаг1

Пластыр ад чорных кропак — папулярны сродак у дзяўчат. Лічыцца, што такія палоскі добра ачышчаюць поры скуры. Але ці ёсць ад іх карысць на самой справе? Касметолаг Наталля Муха тлумачыць, чаму пластыр ад чорных кропак — проста маркетынгавыя хітрыкі.

Фота Надзеі Рукавічнікавай.

— Ён траўмуе скуру: вы яго наклейваеце і зрываеце з верхнім тонкім слоем скуры. З-за гэтага можа быць потым моцная сухасць. Поры вы не ачышчаеце — проста здымаеце чорнае скураное сала, якое ад паветра акісляецца, і ўсё.

Для глыбокага ачышчэння скуры касметолаг раіць выкарыстоўваць не пластыр, а энзімныя пілінгі. Такія пілінгі больш ашчадныя за звычайныя, бо ў іх актыўнымі рэчывамі выступаюць не кіслоты, а ферменты. Пасля трэба абавязкова зрабіць увільгатняючую маску.

— Залог прыгожай, здаровай скуры — гэта правільнае ачышчэнне і якаснае ўвільгатненне. Гель для ўмывання не павінен быць агрэсіўны, утрымліваць кіслоты. Не варта выкарыстоўваць, як многія любяць, падсушчваючыя ласьёны, калі няма пэўнай праблемы, — дадае доктарка.

НЛ

Каментары
Александр Григорьевич / Адказаць 14.08.2019 / 17:49

Энзимные, может?

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура